viasna on patreon

Таленавітага Яўгена Каліноўскага адправілі ў калонію на 4 гады

2021 2021-01-16T11:22:00+0300 2021-10-01T15:20:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalinouski_jaugen_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Каліноўскі ў судзе. Фота spring96.org

Яўген Каліноўскі ў судзе. Фота spring96.org

16 студзеня ў судзе Першамайскага раёна агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 22-гадовага Яўгена Каліноўскага.

Суддзя Максім Трусевіч прызнаў хлопца вінаватым па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса і пакараў хлопца 4 гадамі пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыма. А таксама выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым АМАПаўцам: Ігару Астапуку - 1000 рублёў, Алегу Баразнову - 1500 рублёў.

Нагадаем, Яўгена Каліноўскага вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі падчас мірнай акцыі пратэсту 14 ліпеня – у дзень, калі Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты.

Яшчэ адна крымінальная справа па падзеях 14 ліпеня разглядаецца ў Першамайскім судзе

5 студзеня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска пачаўся яшчэ адзін судовы працэс па падзеях 14 ліпеня каля станцыі метро Плошча Перамога – там адбылася сутычка супрацоўнікаў АМАПу, якія праводзілі грубыя затрыманні, і грамадзянаў, што спрабавалі ім супрацьстаяць.

Хлопец сваёй віны не прызнаў, лічыў, што не парушаў грамадскі парадак і гвалт да супрацоўнікаў міліцыі не ўжываў, а спрабаваў спыніць супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да грамадзянаў з боку пацярпелых. Тым не менш, падчас працэсу ён папрасіў прабачэння ў пацярпелымі і часткова кампенсаваў нанесеную яго дзеяннямі маральную шкоду – пералічыў па 500 рублёў дзвюм дзіцячым установам, як таго жадалі Ігар Астапук і Алег Баразноў.

Падчас спрэчак бакоў дзяржабвінаваўца Зубко прасіла пакараць Яўгена Каліноўскага пазбаўленнем волі на тэрмін 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыма. Таксама сплаціць кампенсацыю маральнай шкоды двум пацярпелым у агульнай суме 2500 рублёў. 

Абаронца прасіў суд апраўдаць абвінавачанага, але калі суд не пагодзіцца – прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.

Апраўдаць ці пазбавіць волі на 4 гады: Што вырашыць суд па справе Яўгена Каліноўскага?

У судзе Першамайскага раёна 14 студзеня працягвалі разглядаць справу 22-гадовага студэнта БДУ Яўгена Каліноўскага, якога вінавацяць у гвалце ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі і актыўных групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Яўген Каліноўскі плануе абскарджваць прысуд.

Праваабрончы цэнтр “Вясна” з дапамогай валанцёраў адсочваў гэты судовы працэс. 

Падтрымаць Яўгена Каліноўскага лістамі і паштоўкамі можна па адрасе: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030

Каго яшчэ асудзілі за падзеі 14 ліпеня ў Мінску:

Тры гады калоніі. Вынеслі чарговы прысуд за пратэсныя акцыі 14 ліпеня ў Мінску

Суд Цэнтральнага раёна асудзіў 15 студзеня 21-гадовага Арцёма Паўлечку паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі 14 ліпеня ў Мінску. Гэта ўжо 8 справа за ўдзел у акцыях пратэсту ў сталіцы супраць нерэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкалы, што разглядаецца мінскімі судамі.

Да чатырох гадоў калоніі асудзілі мінчука за тое, што адбіваў пратэстоўца ад затрымання 14 ліпеня

Суд Маскоўскага раёна Мінска 24 снежня асудзіў паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса 29-гадовага Іллю Фрэня. Яго абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да двух супрацоўнікаў АМАПа 14 ліпеня на плошчы Перамогі – ён адбіваў пратэстоўца ад затрымання. Ілля прызнаў віну часткова, так як шмат чаго не памятае з-за таго, што знаходзіўся «на адрэналіне». Суддзя Лілія Цяліца прызнала Фрэня вінаватым паводле арт. 364 КК і асудзіла яго на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі запрашваў пракурор, гэта амаль самае строгае пакаранне па гэтым артыкуле. Хлопца арыштавалі ў залі суда.

Іллю Туркова асудзілі да чатырох гадоў калоніі за падзеі 14 ліпеня

Раніцай 30 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска працягнуўся разгляд справы ў дачыненні да Іллі Туркова, якого вінавацяць па ч. 1 арт. 342 і арт. 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі каля ст. м. Плошча Перамогі 14 ліпеня.

За штуршок у спіну АМАПаўца 14 ліпеня мінчука асудзілі да трох гадоў "хіміі"

Суд Цэнтральнага раёна Мінска разгледзеў чарговую крымінальная справа за пратэсныя акцыі 14 ліпеня. Распавядаем, пра крымінальную справу і суд над Уладзіславам Усцінам.

Мінчаніна асудзілі на тры гады калоніі за напад на АМАПаўца 14 ліпеня на "Нямізе"

Суд Цэнтральнага раёна 18 лістапада асудзіў 21-гадовага тэхніка Антона Лакішыка за напад на АМАПаўца Яўгена Дудкіна 14 ліпеня на Нямізе да трох гадоў калоніі. Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала мінчаніна вінаватым па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАПу). Антона Лакішыка арыштавалі ў залі суда.

20-гадовага мінчука асудзілі за падзеі 14 ліпеня па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса

Глеба Гатоўку судзілі за ўдзел у стыхійнай акцыі пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, дзе штурхнуў нагой у бок супрацоўніка АМАПа і аказаў непадпарадкаванне старэйшаму лейтэнанту АМАПа, а таксама за тое, што з-за боязі захварэць COVID-19 у казарме ўхіліўся ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства