viasna on patreon

17-гадовага падлетка асудзілі да 6 месяцаў "хатняй хіміі" за спробу спаліць дзяржсцяг у Брэсце

2021 2021-01-06T10:39:22+0300 2021-01-06T10:41:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zelenko-arciom-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна Брэста 6 студзеня асудзіў па крымінальнай справе па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса 17-ці гадовага кобрынца Арцёма Зелянкова. Суддзя Дзмітрый Шурын асудзіў хлопца да 6 месяцаў "хатняй хіміі" за спробу спаліць 27 верасня дзяржаўны сцяг у Брэсце каля фантана на цэнтральнай вуліцы горада, піша "Брэсцкая вясна".

Арцём Зелянкоў. Скрыншот з відэа МУС

Паводле абвінавачвання, 27 верасня каля фантана на вул. Савецкай у Брэсце Зелянкоў спачатку спрабаваў падпаліць дзяржаўны сцяг, а калі гэта не атрымалася, то ён пачаў дзерці яго на кавалкі. Арцём віну прызнаў цалкам. 

5 лістапада суд адправіў абвінавачанага на судова-псіхіятрычную экспертызу. Праз два месяцы, калі экспертызы падцвердзіла, што падлетак знаходзіўся ў свядомым стане на момант здзяйснення сваіх дзеянняў, суд пакараў яго па арт. 370 КК (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) 6 месяцамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. 

Падрабязнасці справы:

Рвуць і паляць дзяржаўныя сцягі: суды за знявагу дзяржаўных сімвалаў

Адразу дзве крымінальныя справы за знявагу дзяржаўнага сцяга пачалі разглядаць у Берасці пятага лістапада. На чарзе – суды ў Гомелі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства