viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-12-08T14:27:07+0300 2020-12-26T23:30:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 8 снежня:

Падзея: Звернемся да некаторых важных датаў мінулага тыдня. Трэцяга снежня адзначаўся міжнародны Дзень людзей з іванліднасцю, а з 25 лістапада праходзяць 16 дзён актывізма супраць гендэрнага гвалту. Што з гэтымі тэмамі ва ўмовах сённяшняй грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі — у каментарах дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага і ў сябры праўлення грамадскага аб’яднання “Радзіслава” Вольгі Гарбуновай.

!Новая рубрыка! Крымінальны пераслед: адсочым як разготваліся палітычныя рэпрэсіі дзяржавы ў дачыненні да сваіх грамадзянаў на мінулым тыдні: праз крымінальныя артыкулы, суды і прысуды.

Асоба: Грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ пакаралі на два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму за тое, што балаклава супрацоўніка АМАПу Сяргея Кончыка крыху парвалася. Падчас следства Наталля знаходзілася за кратамі (на Акрэсціна, у Жодзіна, а потым у СІЗА№1), на судовыя пасяджэнні яе дастаўлялі пад канвоем. Як нечакана была распачатая крымінаьная справа, з кім Наталля сядзела ў  камерах і як дапамагала пісаць скаргу на прасціне (бо паперы не давалі) — пра ўсё гэта распавядзе яе брат Генадзь.

У музычных паўзах — Вольны хор.

https://spring96.org/peradachy/vyasna

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства