viasna on patreon

У Мінску мужчыну судзяць за пагрозы гвалту і падпал хлява суседа — падпалкоўніка міліцыі Дапоўнена

2020 2020-11-24T14:38:26+0300 2020-11-26T17:01:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja-006.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

24 лістапада ў Маскоўскім судзе Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Дзмітрыя Лешчанкі. Яго абвінавачваюць па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Сёння суд заслухаў пацярпелага і абвінавачанага.

КАРТКА ПРАЦЭСА

Суд: Маскоўскага раёна Мінска

Артыкул: ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК

Абвінавачаны: Дзмітрый Лешчанка

Пацярпелы: падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Лупічанка

Суддзя: Святлана Бандарэнка

У чым абвінавачваюць?

Дзмітрыя Лешчанку абвінавачваюць у тым, што ў ноч з 13 на 14 жніўня ён у стане алкагольнага ап'янення па тэлефоне пагражаў гвалтам і падпалам дома суседу — начальніку аддзела па перападрыхтоўцы Цэнтра павышэння кваліфікацыі Дэпартамента аховы падпалкоўніку міліцыі Уладзіміру Лупічанку. А 14 жніўня ўвечары — падпаліў яго гаспадарчую пабудову: плошча пашкоджання склала 4 кв.м. Згодна з экспертызай, выяўленыя рэшткі пажарнага смецця, а размяшчэнне ачага пажару паказвае на наўмыснае стварэнне спецыяльных умоваў для гарэння.

Прэсу выдалілі з судовай залі, адвакат і абвінавачаны былі супраць.

Што кажа абвінавачаны?

Дзмітрый Лешчанка быў судзімы ў 16 гадоў за краджеж матацыклу, больш да адказнасці не прыцягваўся. Расказвае, што да выпадку адносіны з Лупічанкам былі нармальнымі. Лешчанка ведаў, што сусуд працуе ў міліцыі, бо бачыў форму. У ноч з 13 на 14 жніўня ён патэлефанаваў суседу выказаць стаўленне да сітуацыі, якая адбываецца ў краіне: ён паглядзеў відэа, як людзей выпускаюць з Акрэсціна, і хацеў растлумачыць суседу, што людзей нельга збіваць. Да гэтага ў абед ён выпіў не больш за 0,5 літра піва. 

Абвінавачаны кажа, што было тры званкі, змест якіх ён дакладна не памятае, але ўпэўнены, што не пагражаў Улючэнку, а пасля з дому не выходзіў. Гутарка цягнулася хвіліну-паўтары. Пра падпал хлява яму нічога невядома, віну адмаўляе. Пасля ІЧУ у жніўні ён ужо папрасіў прабачэння за позні час тэлефанавання і нецэнзурную лексіку, якую ўжыў падчас яго. 

Пратаколы допытаў адрозніваюцца ад паказанняў на судзе

Суддзя Святлана Бандарэнка зачытала пратаколы допытаў, якія адрозніваюцца ад паказанняў на судзе. Дзмітрыя Лешчанку затрымалі 15 жніўня 2020 года, згодна з пратаколам ён прызнаўся ў падпале і званках і гатовы пакрыць шкоду. Згодна з пратаколам ад 29 верасня, які пацвярджаецца відэазапісам, абвінавачаны таксама прызнае віну і кажа, што намеру фізічнай шкоды не было, ён хацеў прыстрашыць падпалам хлява. Згодна з пратаколам 15 кастрычніка, Лешчанка сказаў, што сутнасць абвінавачання яму зразумелая, а паказанні да суда даваць адмаўляецца. У судзе Лешчанка растлумачыў розніцу тым, што спачатку на яго ціснулі маральна, таму ён прызнаў віну. 

"Следчыя казалі, што калі падпаліў не я, то мае сваякі — напрыклад, жонка, — сказаў Лешчанка. — І я абараняў яе. Я нічога не ведаў: дзе і як пылала, але падпісаў усё, што сказалі". 

Што кажа пацярпелы?

Пацярпелы Лупічанка кажа, што да гэтага выпадку канфліктаў з суседам не было. Адзінае — некалькі гадоў таму сын Дзмітрыя абзываў яго сына, і таму Лупічанка перавёў свайго сына ў іншую школу.

Лупічанка паведаміў, што ў тую ноч было тры тэлефанавання, на трэці раз ён пазнаў голас суседа, але не паведаміў у міліцыю, таму што не хацеў узводзіць паклёп, адзначыў толькі факт пагроз. Адзначыў, што пагрозы гвалту успрыняў на сябе, а пагрозы падпалу — на сям'ю, бо далі тыдзень тэрміну да таго, як учыняць падпал. Таксама ён узгадаў, што ў жніўні пасля ІЧУ абвінавачаны прасіў яго сказаць, што падпалу не было, што гэта сын паліў каля хлева, аднак пацярпелы адмовіў. 

Жонка Лупічанкі паведаміла, што пасля пагрозаў ёй было страшна. Каля 23 гадзін вечара 14 жніўня сын заўважыў пажар, які самі яны патушыць не здолелі, і яна патэлефанавала мужу. Прэтэнзій да абвінавачанага ў яе пакуль няма, на строгім пакаранні не настойвае.

Суддзя адзначыла разыходжанне з пратаколам допыта ад восьмага кастрычніка, згодна з якім Улючэнку тэлефанаваў сын, а яна да раніцы хваляваліся разам з дзецьмі і мужам на кухні падчас званкоў Лешчанкі, а не укладвала іх спаць, як яна паведаміла ў судзе. Жанчына патлумачыла гэта тым, што цягам часу ўжо не памятае. Таксама ўдакладніла, што папрасіла патэлефанаваць сына, а калі ён гэтага не зрабіў, патэлефанавала сама.

Разгляд судовай справы працягнецца заўтра 10.30: з псіхолагам апытаюць непаўнагадовага сына пацярпелых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства