viasna on patreon

У Мінску судзяць педагога з 42-гадовым стажам

2020 2020-11-24T13:34:14+0300 2020-11-24T13:34:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/urban.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Перад судом над Уладзімірам Урбанам

Перад судом над Уладзімірам Урбанам

У Заводзскім судзе Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Уладзіміра Урбана. Ён абвінавачвацца па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу.

Уладзімір Урбан абвінавачваецца ў тым, што 21 жніўня 2020 года на плошчы Незалежнасці “заклікаў да гвалтоўных дзеянняў супраць супрацоўнікаў міліцыі і АМАП с дапамогай гуказмацняльнай апаратуры”.

На першым пасяджэнні 24 лістапада 2020 года Заводзскі суд заслухаў абвінавачанага.

Уладзімір Канстанцінавіч Урбан – педагог з 42-гадовым стажам, працаваў ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны турыстычна-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі”. Там ён, напрыклад, быў кіраўніком згуртавання па інтарэсах па тэме вывучэння роднага краю: разам з вучнямі ладзіў экскурсіі, віктарыны, удзельнічаў у канферэнцыях.

На першым паседжанні Уладзімір Урбан распавёў, што ішоў паўз плошчу, убачыў выступоўцаў і падыйшоў да іх. Калі пачуў аповеды жанчын, як збівалі іх дзяцей 9-11 жніўня, узяў мікрафон і заклікаў не даваць сябе ў крыўду і абараняць. Упэўнены, што заклікаць да гвалту не мог па вызначэнню.

Мужчыну затрымалі, калі ён вяртаўся дахаты: людзі ў цывільным запхалі ў бус, давілі каленам, ён пачаў задыхацца і страчаць прытомнасць. Тады яму лілі ваду на галаву, ён не мог ісці, таму што адняўся левы бок. Калі ён сказаў, што далей ён ісці не можа, мужчыну на руках занеслі на чацвёрты паверх Маскоўскага РУУС. Пасля гэтага выпадку ён атрымаў інфаркт.

Урбан расказаў, што яму пабілі акуляры і тэлефон, не далі лекі, калі ён папрасіў. Аформілі пратакол за ўдзел у мітынгу і змясцілі ў камеры, дзе яму стала блага: лекарка на Акрэсціна, куды яго прывезлі, накіравала педагога ў шпіталь. Але яго вярнулі ў РУУС, адкуль хуткая пад канвоем забрала яго ў першую лякарню толькі раніцай. У лякарні таксама Урбана дапытваў следчы.

“Пасля гэтых падзей мне не працягнулі кантракт на працы, – расказаў Урбан. – Таксама з-за збіцця я атрымаў інваліднасць трэцяй групы праз інфаркт”.

Па месцы былой працы Урбану далі станоўчую характарыстыку. Разгляд справы працягнецца 30 лістапада ў 10.20. Плануецца заслухаць сведку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства