З-за разбітага шкла ў будынку пракуратуры Баранавічаў праходзяць вобшукі ў анархістаў Дапоўнена

2020 2020-10-14T16:48:52+0300 2020-10-15T00:00:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sledchy_prakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з тэлеграм-канала Следчага камітэта

Фота з тэлеграм-канала Следчага камітэта

У Баранавічах праз разбітае вакно ў будынку пракуратуры да шэрагу актывістаў анархісцкага руху прыйшлі з вобшукамі.

Раніцай 13 кастрычніка стала вядома, што ў будынку пракуратуры г. Баранавічы невядомыя пашкодзілі вакно.

«Па дадзеных следства, позна вечарам 12 кастрычніка невядомыя асобы закінулі слоік з вадкасцю і рыззём ў акно будынка Баранавіцкай міжраённай пракуратуры. У выніку супрацьпраўных дзеянняў было пашкоджана шкло вакна, - адзначалася ў паведамленні прэс-службы Следчага камітэта.

Па гэтаму факту была узбуджаная крымінальная справа.

Увечары 13 кастрычніка тры машыны міліцэйскага спецтранспарту з супрацоўнікамі АМАП прыехала на сустрэчу жыхароў раёна Бараўкі, дадзеныя ўсіх прысутных перапісалі, двух чалавек адвезлі ў ГАУС.

А ўжо раніцай 14 кастрычніка мінімум у двух актывістаў анархісткага руху адбыліся вобшукі па месцы прапіскі. Вобшукі адбываліся ў межах крымінальнай справы па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса – "Асабліва злоснае хуліганства".

У Яўгена Жураўскага канфіскавалі сістэмны блок камп’ютара, каробку з брашурамі, пашпарт, тры дыска, дзве флэшкі і нават гадзіннік.

spis_kanfiskavanaga.png
Пералік канфіскаванага падчас вобшуку ў Яўгена Жураўскага

Нагадаем, Яўген Жураўскі адбываў 15 сутак арышту пасля падзей 9 жніўня бягучага года нібыта за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП).

У другога хлопца канфіскавала тэлефон, ноутбук, флэшку. Саміх актывістаў падчас вобшуку не было. У якасці каго яны праходзяць па гэтай справе - дакладна невядома.

Акрамя таго, міліцыя расшуквала і Паўла Піпко, які толькі 12 кастрычніка вызваліўся пасля 12-суткавага арышту.

Міліцыянеры спрабавалі патрапіць у кватэру яшчэ аднага актывіста, які ўжо больш за месяц працуе ў іншай краіне.

Дапоўнена: на працягу дня 14 кастрычніка вобшукі прайшлі ў шасці актывістаў анархісцкага руха, у тым ліку ў Паўла Піпко. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства