5-га лютага Міністэрства інфармацыі прыпыніла тэрмінам на 1 месяц недзяржаўную газету “Згода”.

2004 2004-02-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5-га лютага Міністэрства інфармацыі прыпыніла тэрмінам на 1 месяц недзяржаўную газету “Згода”. Пра гэта 6-га лютага даведаўся заснавальнік выдання Аляксей Кароль у друкарні “Плутос-маркет”, дзе ў яго адмовіліся прыняць у друк чарговы нумар выдання. Крыху пазней ён атрымаў па пошце два загады, падпісаныя міністрам Уладзімірам Русакевічам: аб вынясенні папярэджання і аб прыпыненні газеты на 1 месяц.

Падставай для вынясення папярэджання і прыпынення газеты сталі “грубыя парушэнні заканадаўства”, якія, па меркаванні міністра, на працягу доўгага часу дапускала рэдакцыя. Па-першае, ёй інкрымінуюць змену юрыдычнага адрасу без адпаведнага паведамлення ў Міністэрства інфармацыі (арт. 11 Закона аб друку). Па-другое, газету званавачваюць у тым, што яна выдаецца толькі на рускай і беларускай, а не на ўсіх мовах, пералічаных у яе рэгістрацыйным пасведчанні. Але гэта – не ўсе парушэнні, якія, на думку міністра, дапусціла рэдакцыя. “Заснавальнік газеты “Згода” грамадзянін Кароль А.С. выконвае функцыі рэдакцыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, але ў выходных дадзеных газеты рэдактарам указваецца іншая асоба – Алесь Сдвіжкоў, што парушае артыкулы 19, 20 Закона аб друку”, - гаворыцца ў загадзе У. Русакевіча. Акрамя гэтага, міністр знайшоў у афармленні выходных дадзеных газеты некалькі парушэнняў міждзяржаўнага стандарту ДАСТ (ГОСТ).

Заснавальнік газеты А. Кароль упэўнены, што выстаўленыя да яго газеты прэтэнзіі – толькі фармальныя падставы для карных захадаў. Газета “Згода” выдаецца з 1992 года і зарэгістравана як незалежны інфармацыйна-аналітычны штотыднёвік. Са снежня 2003 г. выданне павялічыла аб’ём і наклад: замест 8-і палос пачала выходзіць на 16-і накладам 3 050 асобнікаў замест 2 500. Газета рабіла ўпор на аналітычныя матэрыялы па актуальных эканамічных і палітычных праблемах. На думку А. Караля, увагу Міністэрства інфармацыі магла прыцягнуць публікацыя ў апошнім нумары газеты, якая называлася “Газ, трубы і інтэграцыя”.

Як паведаміў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” А. Кароль, рэдакцыя будзе напрацягу месяца прыводзіць свае дакументы ў адпаведнасць з патрабаваннямі Міністэрства. “Аднак у нас няма ўпэўненасці, што гэта будуць апошнія “зачэпкі”, каб не даць нам выходзіць”, - зазначыў ён.

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international