У палітвязня Шклярава некалькі дзён трымаецца высокая тэмпература і кашаль — яму адмоўлена ў тэсце на COVID-19 і флюараграфіі

2020 2020-09-13T10:25:00+0300 2020-09-13T14:27:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shklyarov-bolshoe.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru

Віталь Шкляраў. Фота: day.gudkov.ru

У паліттэхнолага Віталя Шклярава, які знаходзіцца ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага, некалькі дзён трымаецца высокая тэмпература і кашаль, піша Naviny.by.

Як паведаміў ягоны адвакат Антон Гашынскі, нягледзячы на тэмпературу вышэй за 39 градусаў, якая паднялася ў Шклярава 8 верасня, яму адмовіліся зрабіць тэст на каранавірус і флюараграфію. Лекара да яго выклікалі праз тры дні пасля павышэння тэмпературы, а з лекаў Шклярову далі толькі Ібупрафен, дадаў адвакат у размове з "Дажджом".

Таксама ён адзначыў, што ў падабароннага зламаны палец. Аднак Віталь адмаўляецца расказаць, як гэта адбылося і моцна напалоханы, падкрэслівае Гашынскі.

Адвакат удакладніў, што наведваў СІЗА напярэдадні, 11 верасня, але Шклярава да яго не вывелі. Гашынскі звярнуўся да начальніка медчасткі з патрабаваннем наведаць падабароннага ў камеры і асабіста правесці агляд, піша novayagazeta.ru.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства