viasna on patreon

Затрымалі лідара АГП і давераную асобу Ціханоўскай Мікалая Казлова

2020 2020-08-09T20:06:23+0300 2020-08-09T20:07:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazlou_svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Казлоў. Фота: svaboda.org

Мікалай Казлоў. Фота: svaboda.org

У Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі давераную асобу Святланы Ціханоўскай і лідэра Аб'яднанай грамадзяскай партыі Мікалая Казлова. Пра гэта Свабодзе паведаміла прэс-сакратарка штату Ціханоўскай Ганна Красуліна.

Прычыны і падставы затрымання ўдакладняюцца.

Ён стаў дзевятай даверанай асобай альтэрнатыўнай кандыдаткі, якіх затрымалі апошнімі днямі.


Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, выклікаюць у РУУС для складання пратакола ці ў суд, паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
  • @ViasnaSOS - тэлеграм.
  • + 375 17 377 55 40

 Затрыманні дзявятага жніўня ў Мінску. Спіс

9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў.

У рэгіёнах Беларусі працягваюць затрымліваць актывістаў і назіральнікаў 9 жніўня. Спіс

У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства