Актывіста адправілі адбываць "суткі" са станоўчым тэстам на COVID-19

2020 2020-08-06T22:44:53+0300 2020-08-06T22:47:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shypulin_andrei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома "Вясне", сябра БСДП "Народная Грамада" Андрэя Шыпуліна адправілі адбываць адміністрацыйны арышт, на які яго асудзілі два месяцы таму, са станоўчым тэстам на COVID-19. 

Андрэй Шыпулін. Фота:
Андрэй Шыпулін. Фота: "Радыё Свабода"

За ўдзел у выбарчых пікетах па збору подпісаў на Камароўцы 7 чэрвеня суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў Андрэя Шыпуліна па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (Арганізацыя і правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства) на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Але на "суткі" яго адразу не адправілі.

Як паведаміла "Вясне" жонка Шыпуліна, адбываць адміністрацыйны арышт яго забралі толькі 1 жніўня, амаль праз два месяцы. Але справа ў тым, што, калі яго забіралі адбываць пакаранне ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, ён быў хворы на COVID-19. Аднак супрацоўнікі міліцыі нават і слухаць не хацелі ні яго, ні жонку. Жонка Шыпуліна паказвала ім дакументы аб тым, што ў Андрэя станоўчы тэст на COVID-19, але яго ўсё адно забралі адбываць "суткі". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства