У Мінску на "суткі" асудзілі затрыманых каля КДБ Дапоўнена

2020 2020-07-30T18:23:00+0300 2020-07-31T11:37:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatr_kdb28.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне каля КДБ 28 ліпеня. Фота TUT.BY

Затрыманне каля КДБ 28 ліпеня. Фота TUT.BY

У раённых судах Мінска пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых у будынку КДБ і каля яго 28 ліпеня. Нагадаем, у той дзень людзі пайшлі туды, каб стаць паручыцелямі за Віктара Бабарыку. Аднак замест прыёма дакументаў іх адпраўлялі ў аўтазакі.

Тады было затрымана каля 50 чалавек, сярод якіх больш за 10 журналістаў. Журналістаў і большасць грамадзян адпусцілі без складання пратаколаў, аднак як мінімум 8 чалавек пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда.

Каля КДБ у Мінску затрымалі каля 50 чалавек. Спісы

У Мінску 28 чэрвеня каля КДБ і ў самім будынку было затрымана больш за 50 чалавек. Сярод іх — людзі, якія прыйшлі падаць хадайніцтва аб змене для палітвязняў Віктара і Эдуарда Бабарыкаў мер стрымання, а таксама журналісты, якія прыйшлі асвятліць гэта. Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі АМАПу, усіх звезлі ў РУУСы Ленінскага, Кастрычніцкага і Маскоўскага раёнаў. Амаль усіх вызвалілі без складання пратаколаў. Праваабаронцам "Вясны" вядомы пра два адміністрацыйных пратакола.

Вынікі судоў над затрыманымі каля КДБ:

  1. Дзмітрый Барэйчук. Асуджаны судом Кастрычніцкага раёна на 14 сутак па арт. 23.34 КаАП. Суддзя Рудэнка А. 
  2. Юрый Корзун 
  3. Юрый Кузняцоў
  4. Арцём Кармэс. Атрымаў 15 сутак па арт. 23.34 КаАП. Судзіла ў судзе Ленінскага раёна суддзя Юлія Шут.
  5. Аляксей Скрыпнік асуджаны судом Кастрычніцкага раёна раніцай 31 ліпеня на 14 сутак арышту
  6. Уладзіслаў Лушчынскі асуджаны па арт. 23.34 КаАП на 15 сутак арышту судом Фрунзенскага раёна. Суддзя Ала Скуратовіч.
  7. Аляксандр Васілевіч (уладалнік рэкламных агенцтв Vondel і Hepta) - 14 сутак арышту. Судзілі Аляксандра у судзе Фрунзенскага раёна па арт. 23.34 КаАП.
  8. Уладзімір Іваноў. Атрымаў 14 сутак арышту па двух артыкулах - 23.34 КаАП і 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). 
  9. Віктар Маркаў асуджаны на 15 сутак арышту судом Ленінскага раёна. Аб'явіў галадоўку.
  10. Сяргей Каламенкін асуджаны на 15 сутак арышту судом Ленінскага раёна. 
  11. Андрэй Лукашэвіч асуджаны па арт. 23.34 КаАП на 15 сутак арышту судом Фрунзенскага раёна. Суддзя Юлія Блізнюк.

Характэрна, што іншыя суды па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) апошнія тры дні масава пераносяцца на нявызначаны тэрмін. 

Расклад судоў па адміністрацыйных палітычна матываваных справах да канца ліпеня

На бягучым тыдні ў Беларусі працягнуцца суды над удзельнікамі акцый салідарнасці і іншых акцый, якія міліцыя кваліфікуе як несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Напрыклад, на частку затрыманых на стыхійнай акцыі ў Мінску 14 ліпеня і адпушчаных без складання пратаколаў гэтыя пратаколы па арт. 23.34 КаАП усё ж склалі пазней.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства