Каля КДБ у Мінску затрымалі каля 50 чалавек. Спісы Дапоўнена
У Мінску 28 чэрвеня каля КДБ і ў самім будынку было затрымана больш за 50 чалавек. Сярод іх — людзі, якія прыйшлі падаць хадайніцтва аб змене для палітвязняў Віктара і Эдуарда Бабарыкаў мер стрымання, а таксама журналісты, якія прыйшлі асвятліць гэта. Затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі АМАПу, усіх звезлі ў РУУСы Ленінскага, Кастрычніцкага і Маскоўскага раёнаў. Амаль усіх вызвалілі без складання пратаколаў. Праваабаронцам "Вясны" вядомы пра два адміністрацыйных пратакола.
Каля будыну КДБ у Мінску затрыманыя журналісты. Пра гэта паспела паведаміць у рэдакцыю TUT.BY яго карэспандэнтка Алена Талкачова, якую таксама затрымалі.
Спіс затрыманых журналістаў 28 ліпеня (Па інфармацыі БАЖ):
- Алена Талкачова (TUT.BY) — вызвалена
- Кацярына Андрэева (Белсат) — вызвалена
- Антон Сяліцкі — вызвалены
- Галіна Абакунчык (Белсат) — вызвалена
- Ігар Ілляш — вызвалены
- Наталля Фядосенка (фотакарэспандэнтка агенцтва ТАСС у Мінску) — вызвалена
- Анастасія Кахановіч — у Цэнтральным РУУС, вызвалена
- Максім Гарчанок — у Цэнтральным РУУС, вызвалены
- Таццяна Капітонава — вызвалена
- Захар Шчарбакоў (БелаПАН) — вызвалены
- Сяргей Сацюк-Грабоўскі (БелаПАН) — вызвалены
- Яўгенія Сугак (галоўрэдка The Village Беларусь) — вызвалена з РУУС Фрунзенскага раёна
Наталля Фядосенка паведаміла ў Маскву, што акрамя яе затрыманыя і журналісты Reuters (інфармацыя ўдакладняецца).
Па інфармацыі БАЖ, супрацоўнікі заяўляюць, што яны вязуць журналістаў для праверкі іх пасведчанняў. На пытанне, у якое РУУС вязуць, супрацоўнікі не адказалі, заявіўшы, што гэта можа сказаць «старэйшы».
Карэспандэнта TUT.BY Алена Талкачова распавяла:
"Нас затрымліваў АМАП, везлі нас на двух мікрааўтобусах. Усіх прывезлі ў Заводскае РУУС, намі займаўся намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі, Сяргей Варэйка. Яму патэлефанаваў нейкі генерал, пасля размовы з ім, і праверкі дакументаў нас адпусцілі".
У 16.30 амаль усіх затрыманых журналістаў адпусцілі з РУУС Заводскага раёна пасля праверкі дакументаў.
Прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі паведамляе, што па стане на 17:10 з журналістаў не выпусцілі журналістаў Таццяну Капітонаву, Максіма Гарчанка і Насту Кахановіч. Іх не прывозілі ў Завадское РУУС з астатнімі журналістамі, дзе яна на дадзены момант — невядома. У 19:20 стала вядома, што журналістку Таццяну Капітонаву вызвалілі. Максім Гарчанок і Наста Кахановіч знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС.
Як паведамляе TUT.BY, у гэты час прысутных АМАП стаў папярэджваць аб тым, што калі людзі проста стаяць ля прыёмнай — гэта будзе лічыцца несанкцыянаваным мітынгам. У адказ людзі паказалі раздрукаваныя хадайніцтвы. Каля 16.40 сем чалавек, якія стаялі ў чарзе, затрымалі. Іх пагрузілі ў мікрааўтобус і павезлі.Сярод затрыманых — Аляксей Чуркін.
"Радыё Свабода" піша, каля 17:01 да прыёмнай КДБ падʼехалі два мікрааўтобусы і затрымалі ўсіх, хто хацеў падаць заяву на паруку. Карэспандэнт Свабоды перадае, што затрымлівалі нават наведнікаў кавярні побач з будынкам КДБ.
Таксама вядома, што затрыманы Кастусь Касцян. Ён панёс хадайніцтва аб змене для яго меры стрымання Віктара Бабарыкі. Ён зайшоў у будынак КДБ у 14:20, але па стане на 17:10 яго так і не выпусцілі. Яго чакала дзяўчына, але праз гадзіну ёй сказалі сыходзіць. На яе аргумент, што яна чакае, ёй сказалі: "Хто Вам сказаў, што іх выпусцяць?"
Спіс затрыманых людзей каля КДБ 28 ліпеня:
- Кастусь Касцян (вызвалены)
- Аляксей Чуркін (у Ленінскім РУУС)
- Іван Бахцін (у Ленінскім РУУС)
- Ірына Бяляўская (вызвалена з Маскоўскага РУУС)
- Валерый Пучкоў
- Наталля Жукава (у Ленінскім РУУС)
- Уладзімір Скармаховіч (адпусцілі з Фрунзенскага РУУС)
- Дзмітрый Канапелька (адпусцілі з Фрунзенскага РУУС)
- Юрый Корзун (у Кастрычніцкім РУУС, складаюць пратакол паводле арт. 23.34 КаАП за тое, што нібыта пляскаў у далоні)
- Таццяна Крывіцкая (у Ленінскім РУУС)
- Максім Булкін
- Аляксей Караткоў (у Ленінскім РУУС)
- Яўген Зяньковіч (у Ленінскім РУУС)
- Яўген Радзецкі (у Ленінскім РУУС)
- Дзмітрый Барэйчук (пакінулі на ноч у Кастрычніцкім РУУС. Верагодна, заўтра суд)
- Юрый Кузняцоў (у ЦІП)
- Алена Засценчык
- Алег Стрэльскі
- Іван Ярашэвіч (вызвалены з Кастрычніцкага РУУС)
- Арцём Кармэс (у Ленінскім РУУС, адпраўляюць на ноч у ІЧУ)
- Павел Пыко (у Ленінскім РУУС)
- Вольга Гарбунова (у Ленінскім РУУС)
- Аляксей Майсеенак (у Ленінскім РУУС)
- Наталля Субоч (у Ленінскім РУУС)
- Віктар Маркаў (у Ленінскім РУУС)
- Уладзімір Шапілевіч (у Ленінскім РУУС)
- Сяргей Каламенкін (у Ленінскім РУУС)
- В. Бычкоў (у Ленінскім РУУС)
- Мікалай Куцаволаў (у Ленінскім РУУС)
- Іван Бауцін (у Ленінскім РУУС)
- Аляксандр Баброў (у Ленінскім РУУС)
- Аляксей Адамовіч (у Ленінскім РУУС)
- Іван Багдановіч (у Ленінскім РУУС)
- Антон Барысавец (у Ленінскім РУУС)
- Яна Безлюдава (у Ленінскім РУУС)
- Аляксей Скрыпнік (хутчэй за ўсё пакінуты на ноч у ІЧУ)
- Уладзіслаў Лушчынскі (сувязі няма да раніцы 29 ліпеня)
- Аляксандр Васілевіч (ЦІП)
- Уладзімір Іваноў
- Дзмітрый Лянчэўскі (вызвалены з Фрунзенскага РУУС)
- Андрэй Лукашэвіч
Як затрыманыя паведамляюць праваабаронцам "Вясны", з усіх бяруць тлумачэнні і выпускаюць. Як паведаміў адзін з затрыманых, у адным аўтазаўку пасля затрымання каля КДБ апынуліся пяць жанчын і 13 мужчын. У РУУС Маскоўкага і Кастрычніцкага РУУС (8 і 18 адпаведна) усіх затрыманых было 26 чалавек, але нават не апытвалі затрыманых, адпускаюць без складання пратаколаў.
Усіх затрыманых, якія былі ў РУУС Ленінскага раёна Мінска, выпусцілі. 8 чалавек былі затрыманыя супрацоўнікамі АМАПа на вуліцы каля КДБ, 15 — у будынку КДБ.
Як распавявёў затрыманы каля КДБ Іван Бахцін, якога вызвалілі з Ленінскага раёна, супрацоўнікі АМАПу спакойна адвялі затрыманых у аўтазак, не прымянялі гвалт. Пратакол не складалі, проста адпусцілі. А вось затрыманага Арцёма Кармэса адпраўляюць на ноч у ІЧУ.
Спіс, на каго склалі пратаколы і адправілі ў ЦІП. Над імі чакаюцца суды:
- Дзмітрый Барэйчук (з Кастрычніцкім РУУС перавезлі ў ЦІП)
- Юрый Корзун (у Кастрычніцкім РУУС склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП за тое, што нібыта пляскаў у далоні)
- Юрый Кузняцоў
- Арцём Кармэс (з Ленінскім РУУС адправілі на ноч у ЦІП)
- Аляксей Скрыпнік (пакінуты на ноч у ЦІП)
- Уладзіслаў Лушчынскі (сувязі няма да раніцы 29 ліпеня)
- Аляксандр Васілевіч (ЦІП)
Паводле папярэдняй інфармацыі, на Барэйчука, Кузняцова, Скрыпніка склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па 23.4 КаАП (Супраціўленне супрацоўніку АМАП) і за выкрыкванне лозунгаў (магчыма, 23.34 КаАП).
Сёння ў 16 гадзін каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава з камандай падавала ў КДБ хадайніцтва аб змене для яго меры стрымання. Яна папрасіла неабыякавых беларусаў выступіць паручыцелямі для змены меры стрымання для Віктара Бабарыка.
Будзе дапаўняцца