viasna on patreon

У Старых Дарогах за распаўсюд улётак "Чэсных людзей" склалі пратакол

2020 2020-07-29T13:05:15+0300 2020-07-29T13:05:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chestnye_ludzi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На рэгіянальную каардынатарку ініцыятывы "Чэсныя людзі" Вольгу Казуліну ў Старых Дарогах склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 9.10 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб выбарах) за распаўсюд інфармацыйных улётак аб выбарах. 

Вольгу Казуліну затрымаў 28 ліпеня а 20:00 у Старых Дарогах участковы Уладзімір Смятанін. У аддзяленні міліцыі яе пратрымалі больш за пяць гадзін, да 1:20. У Вольгі дома застаўся сын 2011 года нараджэння. Участковы Смятанін склаў на яе пратакол паводле арт. 9.10 КаАП, аднак копіі пратаколу на рукі так ёй і не выдаў. 

Улётка
Улётка "Чэсных людзей"

Як адзначае юрыст «Вясны» Аляксей Лойка, згодна з п. 1 ч. 2 арт 8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях на тэрмін ад 3 да 72 гадзін можа быць затрымана асоба, калі яна затрымана па падазрэнні ў здзяйсненні правапарушэння, за якое прадугледжаны арышт. Санкцыя артыкула 9.10 КаАП прадугледжвае папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 15 базавых велічынь. Таксама згодна з ч. 2 арт. 6.7 КаАП арышт не можа прымяняцца да жанчын, якія маюць на ўтрыманні непаўналетняе дзіцё. 

Вользе Казулінай паведамілі, што разгляд пратакола адбудзецца 29 ліпеня ў 10:00 у судзе Старадарожскага раёна. Аднак пазней сакратарка суда сказала Вользе, што яе справа ў суд пакуль не паступала. Ёй паведамяць пра час суда.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства