viasna on patreon

Лідара “Маладога фронту” сілавікі заблакавалі ў доме бацькі разам з братамі. Тэлефоны недасяжныя Дапоўнена

2020 2020-07-29T14:28:00+0300 2020-07-29T14:36:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/urbanovichy-1-kopija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Браты Урбановічы. Фота з сацыяльных сетак.

Браты Урбановічы. Фота з сацыяльных сетак.

Лідара “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча хочуць апытаць па факце здзяйснення крымінальнага злачынства. Сам актывіст знаходзіцца ў доме бацькі ў Лагойскім раёне.

Як паведаміў праваабаронцам "Вясны" актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў, дом ачэплены супрацоўнікамі міліцыі і людьмі ў цывільным.

Пакуль вядома, што Дзяніс Урбановіч не збіраецца адчыняць ім дзверы. На ягоныя просьбы прадставіцца праваахоўнікі маўчаць.

Стала вядома, што ў доме знаходзяцца ўсе тры браты Урбановічы - Дзяніс, Арцём і Максім.

Карэспандэнту БелСАТ Урбановіч паведаміў наступнае:

«Сядзім у асадзе. Прыехалі ў цывільным – дзве машыны – і адна міліцэйская. Ачапілі, просяць выйсці на размову. Нібы нейкая крыміналка распачатая супраць нас братоў – у нас тут тры браты зараз. Нічога не кажуць. Кажуць выйдзіце паразмаўляць, даць тлумачэнні. Мы зачыніліся».

Міліцыянты перакрылі машынамі дарогу з двух бакоў. Самі яны зараз знаходзяцца ў аўто, увесь час перамаўляюцца па тэлефонах.

У 14-25 стала вядома, што тэлефоны Дзяніса і Максіма недасяжныя, але яны паспелі паведаміць што бацькаву хату пачалі ачапляць. Агулам Дзяніс налічыў 4 бусы з сілавікамі.

Дзяніс здолеў пазнаць сярод некаторых з «міліцыянтаў» цітушнікаў з Курапатаў, дзе актывісты неслі варту.

Верагодна, яны затрыманыя.

Праваабаронцы сочаць за развіццём падзей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства