Amnesty International: Масавыя затрыманні падчас мірных сходаў у Беларусі парушылі правы пратэстоўцаў і справакавалі гвалт

2020 2020-07-15T14:49:46+0300 2020-07-15T14:49:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna28.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Каментуючы ўчорашні арышт больш за дзвесце пратэстоўцаў у сталіцы Беларусі Мінску і іншых гарадах краіны, Аіша Джанг, старшы кіраўнік кампаній Amnesty International па Беларусі, заявіла:

"Людзі, якія сабраліся, каб асудзіць неўключэнне апазіцыйных палітыкаў у кандыдаты ў прэзідэнты, мелі поўнае права выйсці на вуліцы. Мірны пратэст з'яўляецца важным спосабам рэалізацыі правоў на свабоду мірных сходаў і выказвання меркаванняў.

Пратэстоўцы сцвярджаюць, што адзіная прычына, па якой палітычныя апаненты Аляксандра Лукашэнкі былі адхіленыя ад перадвыбарнай кампаніі, заключаецца ў тым, што ён хоча выбрацца на шосты тэрмін запар на пасадзе прэзідэнта, не сустракаючыся з супрацівам".

"Учора міліцыя імкнулася разагнаць мірныя сходы, выкарыстоўваючы празмернае і непатрэбнае ўжывання сілы, у многіх выпадках былі задзейнічаныя супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Гэта выклікала бурную рэакцыю з боку некаторых пратэстоўцаў, якія спрабавалі прадухіліць арышты і збіццё іншых, што таксама ўзмацніла напружанасць. Аднак, са слоў відавочцаў і згодна з шырока даступнымі відэазапісамі, мітынгі заставаліся ў асноўным мірнымі, і многія з арыштаваных былі мірнымі пратэстоўцамі", — патлумачыла Джанг.

"Беларускія ўлады павінны паважаць правы чалавека і не павінны разганяць і пераследваць у судовым парадку людзей, якія адстойваюць свае правы і палітычны выбар. Любы, хто затрыманы проста за мірныя пратэсты ў Мінску ці іншых гарадах, з'яўляецца вязнем сумлення і павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены", — заключыла яна.

Нагадаем, 14 ліпеня па меншай меры 220 актывістаў былі затрыманыя ў Мінску і іншых беларускіх гарадах падчас разгону пратэстных акцый супраць неўключэння па спрэчных тэхнічных прычынах Цэнтральнай выбарчай камісіяй у спіс кандыдатаў на маючых адбыцца ў жніўні прэзідэнцкіх выбарах двух асноўных апазіцыйных вылучэнцаў.

Паводле ацэнак назіральнікаў, праваахоўныя органы ў ходзе разгону сходаў адмыслова затрымлівалі журналістаў. Паведамлялася аб шматлікіх выпадках непатрэбнага і празмернага прымянення сілы — супрацоўнікі спэцназу і міліцыянты ў цывільным збівалі пратэстоўцаў кулакамі і дубінкамі. Некаторых затрыманых у Мінску прымусілі стаяць на каленях у міліцэйскіх аўтазаках.

У канцы траўня быў арыштаваны папулярны блогер Сяргей Ціханоўскі, які выказаў жаданне ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Гэта было зроблена, мабыць, для таго, каб перашкодзіць яму ў гэтым. Пазней супраць яго, а таксама іншага патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, Віктара Бабарыкі, і яшчэ дзясяткаў іх паплечнікаў, якія цяпер знаходзяцца пад вартай, былі распачатыя крымінальныя справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства