Аналітычная тыднёвая справаздача  па выніках назірання: 29 чэрвеня - 5 ліпеня 2020 года

2020 2020-07-06T08:04:39+0300 2020-07-06T08:05:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Высновы

  • міжнародныя арганізацыі і прадстаўнікі ўрадаў замежных краін зрабілі чарговыя заявы аб неабходнасці забяспячэння правоў чалавека падчас выбарчай кампаніі ў Беларусі, заклікалі ўлады адмовіцца ад палітыкі адвольных арыштаў, гвалту і запалохвання мірных дэманстрантаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці, журналістаў;
  • працягваўся судовы пераслед удзельнікаў акцый салідарнасці, якія на працягу апошніх двух тыдняў праходзілі ў Мінску і рэгіёнах.  Вынесеныя пакаранні – ад папярэджанняў да буйных штрафаў і адміністрацыйных арыштаў тэрмінам да 15 дзён па абвінавачванні ў парушэнні працэдуры правядзення масавых мерапрыемстваў;
  • выбарчыя камісіі падцвердзілі збор неабходных 100 тысяч подпісаў шасцю прэтэндэнтамі. Падставай для недаверу да вынікаў праверкі збору подпісаў і прадметам шырокага абмеркавання ў СМІ і сацыяльных сетках паслужыў той факт, што ў двух патэнцыйных кандыдатаў Цэнтральная выбарчая камісія прызнала большую колькасць подпісаў, чым яны папярэдне заяўлялі самі;
  • аналіз рашэнняў мясцовых выканкамаў аб месцах для перадвыбарчай агітацыі паказвае іх рэзкае скарачэнне ў параўнанні з мінулымі выбарчымі кампаніямі, што сур’езна абмяжоўвае не толькі правы патэнцыйных кандыдатаў у Прэзідэнты, але і правы выбаршчыкаў атрымліваць інфармацыю аб кандыдатах у Прэзідэнты;
  • рашэнні аб месцах правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў былі прынятыя мясцовымі выканкамамі насуперак рэкамендацыям ЦВК, якая рэкамендавала вызначаць любыя месцы, не забароненыя для гэтага;
  • палова назіральнікаў кампаніі адзначыла, што месцы, вызначаныя для правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў альбо не прыдатныя для такіх мэтаў, альбо маланаведвальныя, некаторыя з іх знаходзяцца ў дрэннай транспартнай даступнасці, да іх цяжка дабірацца, асабліва выбаршчыкам старэйшага ўзросту і людзям з інваліднасцю;
  • на рашэнні аб утварэнні УВК былі пададзены 463 скаргі, з іх не задаволена ніводная. Пры разглядзе скаргаў суды не ацэньвалі парушэнні прынцыпу роўнасці падчас стварэння УВК, што падкрэслівае адсутнасць ў грамадзян Беларусі эфектыўных сродкаў абароны супраць дыскрымінацыі, у тым ліку, падчас выбарчай кампаніі;
  • адсутнасць у выбарчым заканадаўстве гарантый уключэння ў склад выбарчых камісій прадстаўнікоў, вылучаных усімі палітычнымі суб’ектамі, якія прымаюць удзел у выбарах, як і раней, робіць практычна немагчымым паспяховае судовае абскарджанне адпаведных рашэнняў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Аналітычная тыднёвая справаздача  па выніках назірання: 29 чэрвеня - 5 ліпеня 2020 года

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства