ЦВК: Валерый Цапкала не сабраў дастатковую колькасць подпісаў для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты

2020 2020-06-30T17:52:35+0300 2020-06-30T17:59:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/capkala-valer-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Цапкала.

Валерый Цапкала.

Адзін з прэтэндэнтаў у кандыдаты Валерый Цапкала не сабраў дастаткова подпісаў, барацьбу за крэсла прэзідэнта Беларусі працягнуць 6 чалавек, у тым ліку Лукашэнка і Бабарыка, піша TUT.BY.

Па дадзеных ЦВК, пасля праверак у Валерыя Цапкалы засталося 75 249 подпісаў. У Віктара Бабарыкі - 165 744, у Аляксандра Лукашэнкі - 1 939 572, у Ганны Канапацкай - 146 588, у Сяргея Чарачня - 143 109, у Андрэя Дзмітрыева - 106 841, у Святланы Ціханоўскай - 104 757.

 

Нагадаем, каманда Віктара Бабарыкі здала ў камісіі 365 тысяч подпісаў, Валерыя Цапкала - 160 тысяч подпісаў. У апошні дзень пасяджэння раённых камісій - 29 чэрвеня - з усёй краіны паступалі паведамленні аб прызнанні несапраўднымі подпісаў, сабраных за Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. Часам пасля праверкі подпісаў, сабраных у адным раёне горада, не ўлічвалі ўвесь пачак, а гэта ад 1,2 тысячы да 47 тысяч подпісаў за прэтэндэнта.

Цапкала яшчэ можа абскардзіць рашэнне ЦВК, аднак гэта ніколі не давала плёну. Астатніх прэтэндэнтаў пакуль яшчэ не рэгіструюць кандыдатамі, іх могуць зняць з выбараў, напрыклад, за неналежную дэкларацыю аб даходах, паведамляе "Наша Ніва".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства