viasna on patreon

Хто будзе назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі? Звесткі ЦВК

2020 2020-06-30T11:00:47+0300 2020-06-30T11:00:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cvk-shylda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэферэндумаў аднавіліся звесткі пра назіральнікаў, якія акрэдытаваныя выбарчымі камісіямі па стане на 29 чэрвеня.

Больш за ўсіх назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі вылучылі грамадскія аб’яднанні – 17 655 грамадзян, прычым большасць з іх акрэдытаваныя ва ўчастковых выбарчых камісіях – 16 902.

Традыцыйнымі лідэрамі выступаюць прафсаюзы, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, БРСМ, аб’яднанне “Белая Русь”, Беларускі саюз жанчын і Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.

На другім месцы па вылучэнні назіральнікаў – грамадзяне шляхам падачы заяў у выбарчыя камісіі. Такіх зарэгістравана 2814. Далей ідуць прадстаўнікі працоўных калектываў – 1312, і палітычныя партыі – 612.

Больш за ўсіх накіравалі назіральнікаў Камуністычная партыя Беларусі (478), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (103), а таксама Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды (21).

Меней за ўсіх назіральнікаў накіравалі Ліберальна-дэмакратычная партыя (2) і Партыя БНФ (1).

Агулам па краіне на прэзідэнцкіх выбарах акрэдытаваныя 22 393 нацыянальныя назіральнікі.

Акрэдытацыя назіральнікаў працягваецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства