Навагрудак: Аляксандра Камісарава і іншых – аштрафавалі, Рамана Сазановіча і Вікторыю Жук – затрымалі

2020 2020-06-24T11:11:49+0300 2020-06-24T11:26:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/novogrudok-21-06.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне людзей міліцыянерамі ў Навагрудку 21 чэрвеня 2020 года. Фота з адкрытых крыніц

Затрыманне людзей міліцыянерамі ў Навагрудку 21 чэрвеня 2020 года. Фота з адкрытых крыніц

Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, позна ўвечары 24 чэрвеня пасля судоў з-пад варты быў адпушчаныя затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці ў Навагрудку. 

Суды праходзілі ў Карэлічах, на выезд быў скіраваны старшыня Наваградскага раённага суду Васіль Аляхновіч. Пра гэта піша "Гарадзенская Вясна".

У выніку затрыманыя, якія правялі амаль двое сутак у Карэліцкім ізалятары часовага ўтрымання, былі асуджаныя да штрафаў:

Алег Аляшкевіч – 4 базавых велічынь (108 рублёў),

Андрэй Акулінскі – 30 базавых велічынь (810 рублёў),

Сяргей Казак – 4 базавых велічынь (108 рублёў),

Дзмітрый Рубень – 30 базавых велічынь (паводле іншых зьвестак толькі да 2 базавых штрафу),

Сяргей Пячко – 10 і 15 базавых велічынь па двух пратаколах (675 рублёў),

Аляксандр Камісараў – да 25 базавых велічынь агулам па двух пратаколах (675 рублёў).

Акрамя гэтага, 24 чэрвеня ў Наваградку проста з працы міліцыянты забралі Вікторыю Жук. Яе доўга трымалі ў пастарунку і невядома, ці ўжо адпусцілі. А між тым у Віторыі Жук муж з інваліднасцю і малое дзіця дома.

Таксама, Кацярына, жонка Аляксандра Камісарава, паведаміла, што быў затрыманы Раман Сазановіч з Навагрудка. Ён быў на акцыі салідарнасці, а ўчора перастаў выходзіць на сувязь. Ёсць інфармацыя, што 23 чэрвеня ў 14.30 Рамана Сазановіча затрымалі па месцы працы. Міліцыянеры прад’явілі яму пастанову аб затрыманні і павялі.

Нагадаем, 21 чэрвеня ў Навагрудку былі затрыманыя ўдзельніка акцыі салідарнасці, сярод якіх быў Аляксандр Камісараў. Жонка Аляксандра спрабавала дазнацца пра яго лёс яшчэ у нядзелю, але яе не пусцілі у РАУС: сказалі, што у іх каранцін. У панядзелак яна патрапіла туды без праблем. У рэшце яна змагла дазнацца, што мужа адвезлі у ІЧУ у Карэлічы, і 22 чэрвеня будзе суд. Але ў панядзелак ёй паведамілі, што у іх няма ніякай інфармацыі пра затрыманых. У РАУСе сказалі, зараз афармляюць паперы і адправяць праз гадзіну, а праз дзве гадзіны сказалі, што ўжо паехалі ў суд.

Потым аказалася, што няма канвоя і трэба телефанаваць у Карэлічы, а ў Карэлічах паведамілі, што чакаюць і гатовыя везці, але не маюць загада з Навагрудка. З-за бюракратычных працэдураў Аляксандр Камісараў і іншыя затрыманыя больш сутак чакалі суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства