viasna on patreon

Гарадзеншчына: ці палепшылася сітуацыя з інфармаваннем пра выбары па-беларуску?

2020 2020-05-17T12:02:00+0300 2020-05-18T12:08:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vibary2020_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскія назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прааналізавалі сайты выканаўчых камітэтаў наконт наяўнасці на іх інфармацыі пра выбары на беларускай мове.

У параўнанні з мінулымі (парламенцкімі) выбарамі пэўныя зрухі па спробе ўжывання беларускай мовы на сайтах выканкамаў адбыліся. На мінулых выбарах назіральнікі і журналісты накіравалі шмат скаргаў у выканкамы Гарадзеншчыны наконт таго, што на многіх беларускамоўных старонках райвыканкамаў адсутнічалі нават банеры пра выбары.

Зараз беларускамоўныя банеры “Выбары 2020” на беларускамоўных старонках сайтаў райвыканкамаў збольшага з’явіліся, але не ўсюды. І нават там, дзе з’явіліся, па часе з’явіліся пазней, чым на рускамоўных старонках. Паўсюдна рускамоўныя старонкі мелі перавагу ў першаснасці.

Але і зараз напаўненне беларускамоўных банераў адрозніваецца ад іх рускамоўных версій. Нават на сайце Гарадзенскага выканкама, на беларускамоўнай старонцы  у банер “Выбары 2020” забыліся паставіць важную інфармацыю пра тое, дзе і ў які час прымаюцца дакументы  па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Ленінскай і Кастрычніцкай выбарчых камісій. На рускамоўнай версіі гэту інфармацыю паставіць не забыліся.

Дапоўнена: Па стане на 18 траўня на беларускамоўнай старонцы сайта Гарадзенскага гарвыканкама ўсё ж з’явілася паведамленне пра час і месца падачы дакументаў.

Свіслач на беларускамоўнай старонцы адсутнічаюць спасылкі на асноўныя дакументы і пастановы па прэзідэнцкіх выбарах.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства