На вілейскага актывіста склалі пяць пратаколаў за акцыі салідарнасці з берасцейцамі

2020 2020-05-08T11:59:06+0300 2020-05-08T11:59:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kudzik_vileika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На вілейскага актывіста Андрэя Кудзіка супрацоўнікі мясцовага РАУС 7 траўня склалі пяць пратаколаў па частцы 3 артыкулу 23.34 КаАП (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за тое, што ён выходзіў і заклікаў на цэнтральную плошчу горада ў знак салідарнасці з берасцейскімі экаактывістамі. 

kudzik_vileika.jpg
Андрэй Кудзік. Фота прадастаўлена "Вясне"

У пратаколах пазначана, што Андрэй Кудзік за 19, 20, 26 красавіка і 3 траўня "ў горадзе Вілейка на Цэнтральнай плошчы прымаў актыўны ўдзел у пікетаванні без адпаведнага дазволу Вілейскага райвыканкама", а 25 красавіка "публічна заклікаў праз "Facebook" да правядзення пікетавання на плошчы".

Даты суда пакуль невядомыя. Актывіст плануе абскардзіць складзеныя вілейскімі міліцыянтамі пратаколы.

Тым часам у Беларусі некалькі дзён запар працягваецца пераслед прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА ПРА ГЭТА МОЖНА ПАЧЫТАЦЬ ТУТ:

Пераслед прыхільнікаў блогера Ціханоўскага і іншых актывістаў працягваецца восьмага траўня

Восьмага траўня ў Беларусі працягваюцца затрыманні і выклікі ў міліцыю прыхільнікаў затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага, а таксама тых, хто пачаў выходзіць па нядзелях на галоўныя плошчы сваіх гарадоў і карміць галубоў у знак салідарнасці з экалагічнымі актывістамі Брэста.

Новыя затрыманні прыхільнікаў блогера Ціханоўскага прайшлі ў розных гарадах краіны

Сёмага траўня ў розных гарадах краіны працягнуўся пераслед грамадзян, якія ў апошнія дні выходзілі на мясцовыя акцыі пратэсту: у падтрымку экаактывістаў Брэста (“кармленне галубоў”) і ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага. Не абыйшлося і без жорсткіх затрыманняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства