viasna on patreon

Праз "асаблівую складанасць і значны аб'ём" суд будзе вывучаць справу Шаўрова да траўня

2020 2020-04-14T12:45:24+0300 2020-04-14T12:50:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shaurou2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак.

Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак.

Тэрміны рашэння аб прызначэнні судовага разбіральніцтва па крымінальнай справе актывіста "Маладога фронту" Піліпа Шаўрова падоўжаныя на месяц – да трэцяга траўня. Такое рашэнне трэцяга красавіка прыняў старшыня суда Цэнтральнага раёна Мінска Аляксандр Петраш.

З пастановы суддзі, апублікаванага "Дзеяй" у Facebook, вынікае, што прынята такое рашэнне было "зыходзячы з асаблівай складанасці дадзенай крымінальнай справы і значнага аб'ёму".

Нагадаем, актывісту "Маладога фронту" Піліпу Шаўрову, затрыманаму за размаляваныя рукі помніка Пушкіну, прад'яўленае абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яго абвінавачваюць у нанясенні шэрагу графіці палітычнага зместу і ў арганізацыі перформансу супраць "паглыбленай інтэграцыі Расеі і Беларусі", а менавіта – у роспісе чырвонай фарбай рук помніка А.С. Пушкіну. Гэтыя дзеянні П. Шаўрова кваліфікуюцца следчымі органамі па ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) з выбарам меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Справа Піліпа Шаўрова ў судзе. Сам ён мужна ставіцца да магчымых цяжкіх перспектыў

Крымінальная справа актывіста “Маладога Фронту” Піліпа Шаўрова перададзеная з пракуратуры ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Дата працэсу пакуль не прызначаная. Сам Піліп выказвае ў сваім лісце сябрам меркаванне, што суд над ім можа распачацца ў сярэдзіне красавіка.

Эксперты ПЦ "Вясна" выказваюць сумневы з нагоды правільнасці такой кваліфікацыі дзеянняў П. Шаўрова і лічаць, што яго ўтрыманне пад вартай ўвесь гэты час носіць відавочна непрапарцыйны характар, што можа сведчыць аб наяўнасці палітычнай матыў уладаў.

Актывіст знаходзіцца ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ўжо больш за два месяцы.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства