viasna on patreon

Справа Піліпа Шаўрова ў судзе. Сам ён мужна ставіцца да магчымых цяжкіх перспектыў

2020 2020-04-06T12:39:51+0300 2020-04-14T11:13:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/filip_shaurou20201.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак

Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак

Крымінальная справа актывіста “Маладога Фронту” Піліпа Шаўрова перададзеная з пракуратуры ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Дата працэсу пакуль не прызначаная. Сам Піліп выказвае ў сваім лісце сябрам меркаванне, што суд над ім можа распачацца ў сярэдзіне красавіка.

Тым часам актывіст знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага больш за два месяцы.

Як паведаміла праваабаронцам ягоная жонка Вольга, скаргаў на стан здароўя Піліп у лістах не выказвае.

А ў апошнім лісце дадому ён  напісаў, што людзі ў ягонай камеры хутка мяняюцца - нехта сыходзіць, з'яўляюцца новыя. 

“У стасунку з эпідэміяй каранавіруса ў такіх умовах засцерагчыся цяжка. Эфектыўны антысэптык на спіртавой аснове не прапускаюць. Хіба што антыбактэрыяльнае мыла. Адзінае, Шаўрову ў перадачцы перадалі чоснэку і цыбулі”, – паведаміла Вольга.  

У лісце, датаваным 19 сакавіка, Піліп лаканічна віншуе ўсіх “дзецюкоў з Днём Волі” і паведамляе, што абвінавачванне перакваліфікавалі з часткі першай на частку 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу.

“Таму максімальны тэрмін зараз да 6 год турмы. За графіці – 6 год (!), а вы кажаце каранавірус…”, - піша ён.

Па словах Вольгі, зараз ён ужо спакайней ставіцца да магчымых суровых перспектыў.

Нагадаем, актывісту “Маладога Фронту” Піліпу Шаўрову, затрыманаму за расфарбаваныя рукі помніка Пушкіну, прад’явілі канчатковыя абвінавачванні. Яго абвінавачваюць у нанясенні шэрагу графіці палітычнага зместу і арганізацыі перформансу супраць г.зв. «паглыбленай інтэграцыі Расіі і Беларусі», а менавіта ў размалёўванні чырвонай фарбай рук помніка А.С. Пушкіну. Дадзеныя дзеянні П. Шаўрова кваліфікаваныя органамі следства па ч. 1 і ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) з абраннем меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Эксперты ПЦ "Вясна" выказваюць сумневы  ў правільнасці падобнай кваліфікацыі дзеянняў П. Шаўрова і лічаць, што яго ўтрыманне ўвесь гэты час пад вартай носіць відавочна непрапарцыйны характар, які можа сведчыць аб наяўнасці палітычнага матыву ўладаў.

 Павел Сапелка.

Так, юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка кажа аб тым, што ў праваабаронцаў ёсць сур'ёзныя сумневы ў прапарцыйнасці прад'яўленага абвінавачання і меры стрымання па тых дзеяннях, у якіх вінавацяць Піліпа Шаўрова.

“Відавочна, зробленае варта было б разглядаць у рамках грамадзянскіх праваадносін, бо нават кваліфікацыя па крымінальным артыкуле, які прадугледжвае пакаранне за псаванне маёмасці і нанясенне надпісаў - гэта ў дадзеным выпадку непрапарцыйная мера, якая абмяжоўвае свабоду выказвання меркаванняў і  карае за выказванне гэтых меркаванняў”, - мяркуе Сапелка.

 Юрыст кажа аб тым, што ўтрыманне пад вартай пасля завяршэння расследавання - таксама неабгрунтаваная рэпрэсіўная мера:

“Абвінавачваны ўжо дакладна не можа ўплываць на расследаванне, а для забеспячэння яго яўкі ў суд ёсць іншыя меры стрымання - хатні арышт, залог, даручальніцтва, падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах. Такім чынам, калі характар ​​дзеянняў уладаў у дачыненні да Шаўрова не зменіцца, то непазбежна паўстане пытанне аб прызнанні яго палітвязнем,“ – робіць высновы праваабаронца.

Маладафронтавец Піліп Шаўроў быў затрыманы 19 студзеня пасля таго, як сам прыйшоў у міліцыю, каб распавесці, што гэта менавіта ён расфарбаваў рукі помніка Пушкіну. У актывіста прайшоў вобшук, падчас якога была вынята вопратка. Праз некалькі дзён пасля затрымання яму было прад’яўлена першае абвінавачанне.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства