viasna on patreon

За перформанс з Пушкіным і графіці затрыманы маладафронтавец Філіп Шаўроў Дапоўнена

2020 2020-01-20T11:19:18+0300 2020-01-20T13:16:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shaurou2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак.

Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак.

Прэс-служба "Маладога фронту" паведамляе пра затрыманне свайго актывіста Філіпа Шаўрова. Ён быў затрыманы ў нядзелю 19 студзеня  міліцыяй Цэнтральнага раёну і зараз месціцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна.

Як паведаміў у сябе ў Facebook палітык Павел Севярынец, Шаўроў затрыманы па крымінальнай справе. Пра гэта актывіст паспеў паведаміць па тэлефоне сваім сябрам. Верагодна затрыманне звязана з інцыдэнтам з помнікам Аляксандру Пушкіну: тры дні таму хтосьці размаляваў чырвонай фарбай рукі помніка. У хуткім часе на гэта адрэагавала Амбасада Расіі. Дыпламаты выказалі абурэнне і паведамілі, што будуць сачыць за сітуацыяй вакол гэтага "акту вандалізма". 

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў доме ў Філіпа быў вобшук, падчас якога была вынята вопратка. Сёння жонку Філіпа выклікалі ў Следчы камітэт на допыт.

Пазней прэс-служба "Маладога фронту" ўдакладніла, што іх актывіста затрымалі за нядаўні перформанс з акрываўленымі рукамі Пушкіна, графіці «Свабоду Севярынцу» і яшчэ шэраг іншых палітычных графіці. 

Ці прад'яўлены Шаўрову абвінавачванні, пакуль невядома.

Днём 20 студзеня Прэс-служба МУС апублікавала ў сваім тэлеграм-канале паведамленне пра тое, што Шаўроў нібыта сам прыйшоў у РУУС Цэнтральнага раёна і прызнаўся, што менавіта ён размаляваў рукі помніка чырвонай фарбай.  

Праваабаронцы будуць сачыць за сітуацыяй. 


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства