Штраф за “Ланцуг Незалежнасці” прыйдзецца сплаціць

2020 2020-01-14T16:36:42+0300 2020-01-14T17:49:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grygencha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 14 студзеня, Гарадзенскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Ежы Грыгенчы, асуджанага раней да штрафу за акцыю “Ланцуг Незалежнасці” ў Гродна, якая прайшла 15 снежня 2019 года.

У судовай залі прысутнічала 11 чалавек: журналісты, праваабаронцы і грамадскія актывісты.

grygencha.jpg
Ежы Грыгенча на судзе (крайні справа).

Суддзя Ўладзімір Янкоўскі разглядаў скаргу літаральна тры хвіліны. А пасля перапынку вынес рашэнне — скарга не задаволена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства