Старшыню Партыі БНФ таксама чакае суд за акцыю 20 снежня

2020 2020-01-12T10:17:30+0300 2020-01-12T10:23:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kastuseu-rygor-bnf-fon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Кастусёў.

Рыгор Кастусёў.

Супрацоўнікі Шклоўскага РАУСа 10 студзеня склалі пратакол правапарушэння за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 20 снежня на старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Па інфармацыі сайта Партыі БНФ, яшчэ 5 студзеня дахаты да Рыгора Кастусёва прыйшлі міліцыянты, якія хацелі ўручыць палітыку позву ў міліцыю. Прымаць позву старшыня Партыі БНФ адмовіўся і ў выніку праваахоўнікі кінулі яе ў паштовую скрыню. Паводле позвы, Рыгора Кастусёва выклікалі на 10 студзеня ў РАУС Шклоўскага раёна ў якасці асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

“10 студзеня пабыў у Шклоўскім РАУС, дзе на мяне склалі пратакол па п.1, арт.23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Мінску, – напісаў палітык на сваёй старонцы ў фэйсбуку. – Дакументы з Маскоўскага РАУС г.Мінска паступілі ў мясцовы РАУС 27 снежня 2019. У пратаколах апытання фігуруюць прозвішчы: Кашынскі Дзяніс Уладзіміравіч, Палякоў Максім Уладзіміравіч - супрацоўнікі міліцыі, пражываючыя ў Мінску.

Палітык не згодны з тым, што ён парушыў заканадаўства, аб чым зрабіў адпаведную адзнаку ў пратаколе:

“З пратаколам не згодзен, бо ў мерапрыемствах, якія парушаюць заканадаўства РБ не ўдзельнічаў”.

Дата суда над палітыкам пакуль праваабаронцам невядомая.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства