viasna on patreon

Пракурор запрасіў смяротнае пакаранне дваім абвінавачаным у забойстве настаўніцы

2020 2020-01-09T14:15:29+0300 2020-01-09T16:09:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smiarotnae_pakaranne_cherikov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дом забітай настаўніцы ў Чэрыкаве. Фота TUT.BY

Дом забітай настаўніцы ў Чэрыкаве. Фота TUT.BY

У Чэрыкаве працягваецца суд па забойстве настаўніцы і падпале яе дома. На лаве падсудных - два браты, якія жылі па суседстве з забітай, пішуць naviny.by.

Пракурор запрасіў для іх вышэйшую меру пакарання 8 студзеня. Абвінавачаныя выступяць з апошнім словам 9 студзеня.

Дом Наталлі гарэў рана раніцай 10 красавіка мінулага года. Пажар патушылі і выявілі цела 47-гадовай жанчыны са шматлікімі нажавымі раненнямі. З дому знік кампутар, які выявілі ў хаце па суседстве, у дваіх братоў. Іх затрымалі па падазрэнні ў забойстве, і яны прызналіся, што забойства і падпал - іх рук справа.

Паводле папярэдняй інфармацыі, паміж братамі і іх былой настаўніцай быў канфлікт. Як паведамлялі сілавікі, жанчына распавяла праваахоўнікам, што сястра братоў не выконвае належным чынам свае бацькоўскія абавязкі - маладая жанчына знаходзілася ў адпачынку па даглядзе за дзіцём. З-за гэтага сям'ю паставілі на прафілактычны ўлік як сям'ю, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Прысуд братам будзе агучаны Магілёўскім абласным судом на выязным пасяджэнні ў будынку суда Чэрыкаўскага раёна 10 студзеня 2020 года 14.00.

Беларусь застаецца адзінай у Еўропе і СНД дзяржавай, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. З 1990 года ў Беларусі было расстраляна больш за 400 асуджаных да вышэйшай меры пакарання. За ўвесь гэты час быў памілаваны толькі адзін чалавек.

Мінск гатовы абмяркоўваць з Еўропай праблему смяротнага пакарання. Але не гатовы яе вырашаць

Афіцыйны Мінск па-ранейшаму не бачыць неабходнасці адмяняць смяротнае пакаранне ці хаця б уводзіць мараторый на яе, нягледзячы на ​​шматлікія заклікі да гэтага з боку Еўрасаюза і Савета Еўропы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства