Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2019 2019-12-24T11:55:22+0300 2020-01-03T21:21:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: На мінулым тыдні удзельнікаў акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй, што адбыліся 7 і 8 снежня, масава выклікалі ў міліцыю, каб нагадаць, што удзельнічаць у акцыі 20 снежня – незаконна. Сярод выкліканых — і праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Між іншым у шэсці 20 снежня прыняло ўдзел каля 1600 чалавек. Сакаардынатарка маніторынгу мірных сходаў #ControlBy Наталля Сацункевіч праналізуе ход акцыі.

З гадавін: 18 снежня – 30-годдзе са смерці Андрэя Сахарава (вядомага грамадскага дзеяча і праваабаронцы), а 19 снежня — 9-годдзе са дня Плошчы-2010.

Каментар эксперта: прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Аляксандра Асіповіча. Што асаблівага ў гэтым чарговым растрэле і што аб’ядноўвае гісторыі ўсіх пакараных? Распавядзе праваабаронца Андрэй Палуда.

Каментар: Што адбываеца ў СІЗА з актывістам анархічнага руху Мікітай Емельянавым? “Яму забаранілі перапіску, а калі мы падалі скаргу ў дэпартамент, нам адказалі, што мы проста не пішам”, — распавядаюць актывісты Марына і Вячка Касінеравы. Сітуацыю пракаментые і юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка.

Падзея: Грамадзянская супольнасць прадставіла альтэрнатыўны даклад у Камітэт па правах дзіцяці ААН. Дзеці ўвогуле – гэта ўразлівая група, але ўнутры яе ёсць яшчэ больш уразлівыя — гэта дзеці з інваліднасцю (а асабліва дзеці з растройствамі аўтыстычнага спектру), дзеці з ВІЧ і дзеці рома. Яны часцей за ўсіх сутыкаюцца з дыскрымінацыяй як з боку грамадства, так і дзяржавы. Больш падрабязней пра гэта — у каментары Дзмітрыя Чарныха з Беларускага Хельсінкскага камітэта.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні Камэлот.

http://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2019-12-24_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства