Берасцейцаў працягваюць караць штрафамі

2019 2019-12-12T17:53:15+0300 2019-12-12T17:53:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maracheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Марачэўскі

Аляксандр Марачэўскі

Суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў 12 снежня на 40 базавых велічынь праціўніка акумулятарнага завода Аляксандра Марачэўскага. Пра суд паведамляе "Берасцейская вясна".

Адміністрацыйная справа была заведзеная па ч. 3 арт. 23. 34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу года).

Марачэўскага судзілі за ўдзел у агітацыйным перадвыбарчым пікеце кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў актывісткі «Еўрапейскай Беларусі» Паліны Шарэнда-Панасюк, які адбыўся 25 кастрычніка на вуліцы Савецкай у Брэсце.

Марачэўскі і яшчэ адзін праціўнік акумулятарнага завода Андрэй Сліж раздавалі на гэтым пікеце інфармацыйныя матэрыялы "Стоп завод АКБ!".

Сведка, супрацоўнік міліцыі Сяргей Маслаў:

"25 кастрычніка я па-цывільнаму сачыў за праванарушальнікамі побач з кінатэатрам «Беларусь». Там былі сцягі, раздаваліся ўлёткі антыўрадавай скіраванасці. Я назіраў і вёў відэафіксацыю. Запіс перадаў кіраўніцтву. Марачэўскі толькі раздаваў улёткі».

Суддзя Святаслаў Каліна вынес пастанову – штраф у памеры 40 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства