«Шэрая кніга - 2019»: віцебскія праваабаронцы падрыхтавалі хроніку парушэнняў правоў чалавека

2019 2019-12-11T10:25:42+0300 2019-12-11T10:50:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seraja_kniga_2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні міжнароднага Дня правоў чалавека на «Віцебскай вясне» з'явіўся шосты выпуск штогодніка «Шэрая кніга. Хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне». Праваабаронцы прааналізавалі ў выданні стан правоў чалавека ў Віцебскай вобласці ў пэрыяд ад верасьня 2018-га да жніўня 2019 году.

Зьмест «Шэрай кнігі -2019» складаюць сто старонак. Аўтары выдання пераконваюць: сытуацыя з правамі чалавека ў рэгіёне застаецца нязменна дрэннай, і няма хоць якіх прыкметаў, каб гэты стан палепшыўся.

«У Віцебскай вобласьці, як і ва ўсёй Беларусі, парушаюцца грамадзянскія і палітычныя правы. Прычым гэтыя парушэнні тыповыя і маюць уласцівасць паўтарацца як у прасторы, так і ў часе. Для пераадолення праблем у галіне правоў чалавека ўладам, у тым ліку і рэгіянальным, неабходна прыслухацца да рэкамэндацый Камітэта па правах чалавека ААН», – заяўляюць на пачатку «Шэрай кнігі» праваабаронцы.

Значны аб’ём «Шэрай кнігі» прысвечаны пераследу журналістаў, ціску на блогераў з боку ўладаў з мэтай абмежаваць распаўсюд незалежнай інфармацыі.

Аўтары выдання расказваюць і пра звароты грамадзянскіх актывістаў у Камітэт па правах чалавека ААН дзеля абароны сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў.

Апроч інфармацыі пра ўласна парушэнні грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў чалавека, укладальнікі кнігі падаюць звесткі аб маніторынгу судовых працэсаў, паведамляюць пра грамадзянскія ініцыятывы і акцыі, асвятляюць дзейнасць праваабаронцаў у адстойванні грамадзкіх інтарэсаў.

Леанід Сьвецік, праваабаронца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства