viasna on patreon

"Гарачыя тэлефоны” БАЖ у сувязі з выбарамі

2019 2019-11-16T16:35:16+0300 2019-11-16T16:35:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhurnalisty_cisk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" ўсім незалежным журналістам на час выбараў прыгадвае тэлефоны, на якія можна звяртацца падчас пазаштатных сітуацый.

  • Офіс: +375 (29) 126 70 98;
  • Юрыст: +375 (29) 374 65 15;
  • Прэс-служба: +375 (29) 138 57 96

Як кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі "Радыё Рацыя", гэта звычайная практыка. Падчас кожных кампаній арганізацыя актывізуе кантакты, куды журналісты могуць звяртацца па дапамогу. 

"Часам здараюцца і эксцэсы, затрыманні, нейкія непаразуменні з журналістамі. Таму ўзнялі гэтую інфармацыю, каб калегі маглі аператыўна паведаміць, калі ўзнікаюць тыя ці іншыя сітуацыі, і каб мы маглі дапамагчы ім максімальна хутка іх выправіць".

Спецыялісты арганізацыі таксама ў актыўным рэжыме будуць працаваць у выбарчыя дні. Яны будуць фіксаваць умовы працы журналістаў, таксама гатовыя аказваць юрыдычную падтрымку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства