viasna on patreon

Сакратар участковай камісіі зачыніліся са скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце. Выклікалі міліцыю Фота

2019 2019-11-16T14:54:18+0300 2019-11-16T14:54:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2019-11-14_18-29-07....jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 22-м выбарчым участку ў Бабруйску 14-га лістапада падчас абедзеннага перапынку сакратар Юлія Фурман зачыніліся з скрыняй для галасавання ў сваім кабінеце.

Як піша “Бабруйскі кур’ер”, жанчына катэгарычна адмаўлялася выходзіць адтуль. Што яна там рабіла - назіральнікам невядома.

Фота: Бабруйскі кур'ер

Пра інцыдэнт паведаміла Галіна Смірнова, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Комара. Жанчына кажа, што сябры камісіі, якая знаходзіцца ў інтэрнаце на Моладзевым бульвары, дом 3, заклеілі прарэз скрыні для галасавання, паставілі свае подпісы. Аднак там ёсць шчыліна, у якую можна прасунуць бюлетэні ...

Фота: Бабруйскі кур'ер

Па прычыне здарэння назіральнікі выклікалі міліцыю. Супрацоўнікі зафіксавалі факт парушэння і пацвердзілі, што назіральнікі не скандалілі і паводзілі сябе ў рамках заканадаўства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства