viasna on patreon

На віцебскіх участках вывесілі новыя пратаколы

2019 2019-11-14T10:59:19+0300 2019-11-14T11:10:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybarchy_uchastak_390-10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ірына Траццякова, на пяці выбарчых участках, размешчаных у сярэдняй школе №45 г. Віцебска, камісіі за 13 лістапада склалі пратаколы, у якіх сумавалі яўку выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання. 

Цікава, што дырэктарам гэтай школы з'яўляецца Таццяна Аўтухова, якая вылучана кандыдаткай у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 ад працоўнага калектыва і шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. 

Учасковыя камісіі №№ 54, 55, 56, 65 і 70 раніцай 14 лістапада вырашалі, што трэба зрабіць, как выправіць сітуацыю з "неправільнымі" лічбамі, тэлефанавалі ў вышэйстаячыя камісіі. Праз некаторы час пратаколы ўсё ж перапісалі. 

Пры гэтым, у прыватнасці на ўчастку №65 лічбы па падліку выбаршчыкаў усё адно не супадаюць: назіральніца налічыла за ўчорашні дзень 85 чалавек, а члены камісіі падвысілі колькасць да 94 чалавек. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства