viasna on patreon

Юрый Губарэвіч, абураны фальсіфікацыяй на выбарчым участку, выклікаў міліцыю Дапоўнена

2019 2019-11-13T12:03:16+0300 2019-11-13T14:00:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gubarebich-vybarevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Губарэвіч. Фота з сацыяльных сетак.

Юрый Губарэвіч. Фота з сацыяльных сетак.

Кіраўнік Руху “За свабоду”  Юрый Губарэвіч выклікаў супрацоўнікаў міліцыі на участак №571 па Мінскай-Усходняй выбарчай акрузе №107. Яго ўразілі маніпуляцыі з лічбамі выдадзеных для галасавання бюлетэней.

Ён даў тлумачэнні па факце фальсіфікацыі пратакола датэрміновага галасавання за першы дзень галасавння і вёў стрым на сваё старонцы ў фэйсбуку.

Супрацоўнік міліцыі адмаўляецца прымаць заяву на ўзбуджэнне крымінальнай справы па факце фальсіфікацыі дадзеных па галасаванні. 

Губарэвіч усё ж перадаў заяву міліцыянту, пасля чаго сышоў з участку. Адразу пасля гэтага стала вядома, што на назіральніка ад "Руху за свабоду", які выклікаў міліцыю на ўчастак, камісія склала акт - за тое, што ён замінае працы камісіі. 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”.


Новости кампании в фэйсбукетвитере и на Телеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства