viasna on patreon

Брэст: на ўчастку да яго адкрыцця знаходзіліся невядомыя людзі Відэа

2019 2019-11-13T10:51:33+0300 2019-11-13T11:01:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uvk24brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце на ўчастку №24 Брэсцкай-цэнтральнай выбарчай акругі №2 сёння за 10 хвілін да адкрыцця ўчастку знаходзіліся невядомыя людзі.

 Участак №24

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Вялічкін паспеў зрабіць відэа таго, што адбывалася.

Староннія людзі на ўчастку, тым болей да яго адкрыцця, – адно з самых грубых парушэнняў выбарчага кодэксу. Гэта павінна добра ведаць старшыня УВК Таццяна Каваленка.

Таксама варта адзначыць, што напярэдадні, у першы дзень датэрміновага галасавання, на гэтым участку па дадзеных, занесеных у пратакол, прагаласавала падазрона вялікая колькасць людзей – 257. Па словах праваабаронцы Вялічкіна, часта такой яўкі няма нават у асноўны дзень галасавання. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства