viasna on patreon

Светлагорск: старшыня УВК: "Ну што, выканалі норму"?

2019 2019-11-13T10:13:24+0300 2019-11-13T10:13:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svetlagorsk-2019-13n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Участак №19 Светлагорскай акругі №46

Участак №19 Светлагорскай акругі №46

Кароткатэрміновыя назіральнікі, якія назіраюць на выбарчых участках Светлагорскай акругі №46, адзначаюць актыўнасць у першы дзень галасавання працаўнікоў Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната.

На участку №19 адна з нагіральніц  гучна прамовіла, што "ўжо закончылася змена і зараз пойдуць галасаваць", а калі пайшлі людзі больш актыўна, чым раней, яна паўтарыла "ну, во, ўжо прыехалі са змены і ідуць галасаваць.

Сакратар камісіі ў гутарцы з членамі камісіі гаварыла даволі гучна ў маленькім пакоі для галасавання, што ў другой палове галасаванне будзе актыўней, бо "прыйдуць галасаваць міліцыя і ваенныя, бо ім жа было распараджэнне" (фразу запісала дакладна). Атрымала інфармацыю ад назіральніка "от людей слышу, что уже далі команду на голосованіе".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства