“Не па грамату”: кандыдатку ў дэпутаты Вольгу Кавалькову выклікаюць на камісію
https://spring96.org/be/news/94916
2019
2019-11-12T07:49:55+0300
2019-11-12T07:49:55+0300
2019-11-12T07:49:55+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/volga_kavalkova.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдатку ў дэпутаты па Мінскай-Пушкінскай акрузе № 103 Вольгу Кавалькову выклікалі 12 лістапада на пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі. Пра гэта сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
“У мяне а 16:00 пасяджэнне камісіі па пытанні парушэння выбарчага заканадаўства, а ў майго апанента - старшыні Мінгарсавета сустрэча з выбаршчыкамі а 18:30, пайду таксама схаджу пасля пасяджэння”.
Прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі нагадвае, што 9 і 10 лістапада Вольга Кавалькова ўзяла актыўны ўдзел у супольных пікетах на Камароўскім рынку ў Менску і ў Гомелі, адной з тэмаў якіх была судовая рэформа.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале