viasna on patreon

Кандыдатку ад руху “Маці 328” ачарнілі ў газеце, а на мітынгу спрабавалі вырваць мікрафон

2019 2019-11-11T07:48:17+0300 2019-11-11T08:04:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kaneuskaja-23.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Канеўская. Фота: Радыё Свабода.

Таццяна Канеўская. Фота: Радыё Свабода.

Абласная газета “Гомельская праўда” ў артыкуле “Аб будоўлях, адпусках, працоўным дні і наркадылерах” раскрытыкавала выбарчую праграму кандыдаткі ў дэпутаты па Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе №34. І хаця прозвішча не называецца – вельмі проста здагадацца, што размова йдзе пра актывістку руху “Маці 328 Таццяну Канеўскую. Аўтара артыкула абурае сам факт таго, што ў сваёй перадвыбарчай праграме кандыдатка намагаецца звярнуць увагу грамадскасці на вялікія тэрміны, якімі караюць непаўнагадовых за спажыванне наркатычных рэчываў.

А літаральна ўчора, 10 лістапада, падчас мітынгу на пляцоўцы каля гандлёвага дома «Рэчыцкі», які праводзіла Тацяна Канеўская, незадаволеная пенсіянерка вырвала мікрафон у кандыдаткі.

Як паведамляе Радыё Свабода, адна з пажылых жанчын, што праходзіла міма, вырвала ў яе мікрафон і абурылася словамі кандыдаткі пра магчымую змену прэзідэнта: «Вы што — прэзідэнта хочаце мяняць? Бессаромнікі! Хочаце, каб было, як ва Ўкраіне?»

Іншая пенсіянерка сказала, што за наркотыкі трэба караць «самым жорсткім чынам». Яе спадарожнік накінуўся на аднаго з журналістаў, абражаў яго і пагражаў разьбіць яму камеру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства