viasna on patreon

Маладзечанская газета «прапанавала» адцэнзураваць праграму кандыдата

2019 2019-10-29T10:25:34+0300 2019-10-29T10:33:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valentin_tishko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Галоўны рэдактар Маладзечанскай газеты Віталій Крупянькоў «прапанаваў» кандыдату ў дэпутаты па Маладзечанскай выбарчай акрузе №72 Валянціну Цішко прыбраць першы сказ праграмы Руху «За Свабоду», дзе гаворыцца пра адсутнасць дэмакратыі і свабодных выбараў у Беларусі. Пра гэта піша сайт Руху “За Свабоду”.

valentin_tishko.jpg
Валянцін Цішко. Фота: з прыватнага архіву

Па словах Валянціна Цішко, ён не першы год знаёмы з галоўным рэдактарам выдання, таму, на ягоную думку, гэта звычайная перастрахоўка з боку Крупянькова. Да тэксту кандыдата рэдактар прэтэнзіяў не меў, заўвагі былі толькі да праграмы Руху. Таму, каб выбаршчыкі маглі азнаёміцца з астатнімі пунктамі праграмы Руху "За Свабоду", кандыдат пайшоў на кампраміс з выданнем, і прыняў праўкі.

Публікацыя праграмы Руху "За Свабоду" і кандыдата ў дэпутаты Валянціна Цішко ў Маладзечанскай газеце запланаваная на сераду 30 кастрычніка. Заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Маладзечанскi раённы выканаўчы камiтэт і Маладзечанскi раённы Савет дэпутатаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства