viasna on patreon

Гомель: не ўсе кандыдаты стварылі выбарчыя фонды

2019 2019-10-28T11:37:25+0300 2019-10-28T11:39:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kartka-222.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі двое з чатырох кандыдатаў па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31 адкрылі рахункі для збору сродкаў у свае выбарчыя фонды.

Магчымасцю грашовай падтрымкі з боку сваіх прыхільнікаў на Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31 скарысталіся Віталь Уткін і Юры Ганцэвіч, паведамляе "Гомельская вясна".

Як паведамляе назіральнік  кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Андрэй Стрыжак, абодва кандыдаты вядуць досыць актыўную перадвыбарчую агітацыю, у адрозненне ад яшчэ двух кандыдатаў па акрузе, якія вылучыліся ад палітычных партый. Сяргей Гапоненка ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі і Уладзіслаў Фясенка ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці магчымасцю адкрыцця рахунку для збору сродкаў на вядзенне кампаніі не скарысталіся.

Рэквізіты рахункаў размешчаныя на сайце адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля.

"Праваабаронцы за сабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства