viasna on patreon

Рэдактарку cтолінскай раёнкі зарэгістравалі кандыдатам, але яна адразу знялася

2019 2019-10-25T10:48:27+0300 2019-10-25T10:54:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybory_palesse.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайту media-polesye.by

Фота з сайту media-polesye.by

Рэдактарку cтолінскай раённай газеты зарэгістравалі кандыдатам, але яна адразу знялася, паведамляе "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Галоўны рэдактар газеты “Навіны Палесся” Алена Клімушка балатавалася кандыдатам у дэпутаты па Столінскай выбарчай акрузе №16.

Не паспеўшы ўключыцца ў перадвыбарчую гонку, Алена Клімушка адмовілася ад удзелу ў ёй.

23 кастрычніка на чарговым пасяджэнні камісіі было прынята рашэнне аб зняцці кандыдатуры рэдактаркі дзяржаўнай раённай газеты па асабістай заяве.

Таксама, як паведамілі ў эфіры БТ, некаторыя кандыдаты ў дэпутаты адмаўляюцца ад перадвыбарчай гонкі. Цэнтрвыбаркам заяўляе ўжо аб 4 такіх фактах. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства