Сяргей Спарыш асуджаны на 15 сутак за супраціў пры затрыманні

2019 2019-10-21T13:57:18+0300 2019-10-21T14:21:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatr_sparysh.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Сяргея Спарыша 18 кастрычніка

Затрыманне Сяргея Спарыша 18 кастрычніка

Актывіста “Народнай Грамады” Сяргея Спарыша асудзілі на 15 сутак арышту за тое, што махаў рукамі падчас затрымання міліцыянтам. Пра гэта праваабаронцам паведаміла жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

Па яе словах, Спарыша асудзілі яшчэ ў пятніцу 18 кастрычніка, у той жа дзень, калі і затрымалі. Суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні артыкула 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).

Сваякі і паплечнікі Сяргея Спарыша спрабавалі даведацца пра яго лёс у РУУС, ЦІП, пракуратуры ўсе выходные, аднак інфармацыя пра арышт стала вядома толькі ў панядзелак 21 кастрычніка.

Нагадаем, што Сяргей Спарыш быў затрыманы перад пачаткам другога судовага паседжання па справе Дзмітрыя Паліенкі. Ахова адмовілася пускаць яго ў судовую залу. Яго скруцілі і вывелі на падставе таго, што суддзя забараніў яму знаходзіцца на судзе. Пры затрыманні прысутнічаў камандзір мінскага АМАПу Дзмітрый Балаба.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства