"Раснічкі". Чаму ў турме мала святла? Відэарэпартаж

2019 2019-10-14T10:41:41+0300 2019-10-14T10:48:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mspring_office_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст-праваабаронца Аляксандр Буракоў. Фота: spring96.org

Журналіст-праваабаронца Аляксандр Буракоў. Фота: spring96.org

Напачатку жніўня магілёўскія праваабаронцы "Вясны" распачалі кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе на вокнах установаў пазбаўлення волі ў парушэнне міжнародных стандартаў працягваюць выкарыстоўваць, гэтак званыя “металічных жалюзі” ці “раснічкі”. Як адзначаюць праваабаронцы, з-за такіх “раснічак” у камеру не трапляе натуральнае святло. Паўзмрок, знаходжанне пры кругласутачным электрычным асвятленні на працягу многіх месяцаў немінуча прыводзіць да пагаршэння зроку арыштаваных. 

Магілёўскія Watch dogs: за што ім можа сказаць “дзякуй” Лукашэнка

Як працуе метад “люстэрка” ў камунікацыі з уладамі ў працы Барыса Бухеля, як так атрымалася, што першы праваабарончы падкаст з’явіўся ў Магілёве, чым часопіс пра правы чалавека круцей за праваабарончы сайт? І, галоўнае, за што ў будучым Лукашэнка можа сказаць "дзякуй" магілёўскім праваабаронцам? Пра гэтае і шмат, шмат іншае чытайце ў нашым вялікім рэпартажы.

Чаму ў турмах паўзмрок і амаль няма натуральнага святла? Як змагаюцца з гэтым праваабаронцы? Глядзіце ў нашым відэарэпартажы.

"Раснічкі". Чаму ў турме мала святла? Відэарэпартаж

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства