viasna on patreon

25 гадоў Закону "Аб грамадзкіх аб'яднаннях". Што было, што ёсць і што можа быць?

2019 2019-10-04T19:23:07+0300 2019-10-06T16:12:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/otkrytka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 кастрычніка 1994 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь "Аб грамадзкіх аб'яднаннях". У сувязі з гэтай датай Цэнтр прававой трансфармацыі ў супрацоўніцтве з Асамблеяй НДА Беларусі арганізаваў мерапрыемства "25 гадоў Закону "Аб грамадзкіх аб'яднаннях": што было, што ёсць і што можа быць".

Папярэдне Цэнтр прававой трансфармацыі разаслаў віншавальныя паштоўкі ў многія дзяржаўныя органы, так ці інакш звязаныя з заканадаўствам. Сярод іх - Камісія па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў, Міністэрства юстыцыі, Упраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама, Нацыянальны цэнтр заканадаўства, Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці і інш. Многія з іх былі запрошаны і на мерапрыемства ў гонар 25-годдзя Закона.

Фото: ПЦ
Віншавальныя паштоўкі. Фота: ПЦ "Вясна".

Аднак мерапрыемства наведаў толькі прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Аляксей Пічкуроў. Гэта дало магчымасць прадстаўнікам некамерцыйных арганізацый абмеркаваць пытанне аб маючых адбыцца зменах у Закон "Аб грамадзкіх аб'яднаннях" напрамую з органам, які яго курыруе.

Представитель Министерства юстиции Алексей Пичкуров. Фото: ПЦ
Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Аляксей Пічкуроў. Фота: ПЦ "Вясна".

Вольга Смалянка, дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі, прааналізавала адмоўныя, на яе погляд, моманты ў будучых зменах у закон. Для гэтага яна звярнулася да развіцця заканадаўства аб некамерцыйных арганізацыях у Беларусі. Так, у пачатку 90-х гг. «атмасфера была добрай»:

«Калі ў 1994 годзе з'явіўся закон аб грамадскіх аб'яднаннях, падыход да іх у дзяржавы быў сапраўды нядрэнным. Беларусь нават была першай краінай на постсавецкай прасторы, дзе з'явіўся свой закон аб грамадскіх аб'яднаннях», - адзначыла Вольга Смалянка, але дадала: «Аднак міжнародныя падыходы да пытання свабоды асацыяцыяў развіваюцца. З'явіліся новыя кіруючыя прынцыпы, таму тая станоўчая адзнака састарэлая».

Ольга Смолянка, директор Центра правовой трансформации. Фото: ПЦ
Вольга Смалянка, дырэктарка "Цэнтра прававой трансфармацыі". Фота: ПЦ "Вясна".

Акрамя гэтага, пазітыўнасць сітуацыі пачала паступова пагаршацца з-за шматлікіх змен у заканадаўстве. Так, з 1995 па 2013 гг. змены ўносіліся 11 разоў, пры гэтым з 1999 года 2013 гг. змены ўносіліся праз год альбо кожны год. Кардынальна пагоршылася сітуацыя ў 2005 годзе з увядзеннем крымінальнай адказнасці за дзейнасць незарэгістраваных арганізацый (артыкул 193.1). Усяго было зафіксавана 18 выпадкаў прыцягнення да крымінальнай адказнасці. 17 ліпеня 2019 года артыкул быў адменены, аднак існуе адміністрацыйная адказнасць, што не можа не выклікаць непакой.

А што ж ёсць цяпер?

Вольга Смалянка адзначае галоўныя моманты ў Законе "Аб грамадскіх аб'яднаннях», якія у будучых яго зменах засталіся ранейшымі. І гэта моманты негатыўныя. Па-першае, гэта складанасць у рэгістрацыі арганізацый. Часам арганізацыям адмаўляюць у рэгістрацыі з-за дробных падставаў:

«Напрыклад, з-за таго, што заснавальнікі грамадскіх аб'яднанняў робяць памылкі ў кантактным нумары тэлефона, альбо забываюць дадаць свой хатні тэлефон», - падкрэслівае Вольга Смалянка.

Аднак Аляксей Пічкуроў адзначыў, што ў новай версіі Закона «Аб грамадскіх аб'яднаннях» ужо не трэба будзе ўказваць хатні нумар тэлефона, што, несумненна, павінна з'яўляцца плюсам.

Па-другое, застаецца забарона ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці грамадскімі арганізацыямі.

«Наяўнасць такой забароны не адпавядае міжнародным стандартам. Кіруючыя прынцыпы па свабодзе асацыяцый АБСЕ кажуць пра тое, што трэба заахвочваць любую эканамічную актыўнасць грамадскіх аб'яднанняў. У нашым жа законе такая забарона ёсць. Больш за тое, на еўрапейскай прасторы ўсяго дзве краіны, дзе такая забарона ёсць - гэта Беларусь і Турцыя», - падкрэсліла Вольга Смалянка.

На жаль, такая забарона ў новай рэдакцыі закона захоўваецца, што пацвердзіў падчас мерапрыемства прадстаўнік Міністэрства юстыцыі.

25-годдзе Закона «Аб грамадскіх аб'яднаннях» супала з дэдлайнам падачы альтэрнатыўнага дакладу па свабодзе асацыяцый. Гэта робіцца ў адпаведнасці з працэдурамі ААН у рамках трэцяга цыкла Універсальнага перыядычнага агляду. Сярод тых, хто рыхтаваў альтэрнатыўны даклад, быў і Юры Чавусаў, юрыст Асамблеі недзяржаўных арганізацый.

«Наш даклад прысвечаны свабодзе асацыяцый і прававога становішча недзяржаўных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь. Мы закранаем тэмы, звязаныя з умовамі дзейнасці НДА. Гэта і ўмовы для фінансавання, і ўмовы для правядзення масавых мерапрыемстваў на вуліцы, гэта і свабода інфармацыі. Бо недзяржаўныя арганізацыі павінны мець спрыяльную атмасферу для дзейнасці, якая не вычэрпваецца толькі Законам "Аб грамадскіх аб'яднаннях, а ўключае ў сябе шмат [іншых] заканадаўчых пытанняў», - распавёў Юры Чавусаў.

Юрий Чаусов,юрист Ассамблеи негосударственных организаций. Фото: ПЦ
Юры Чавучаў, юрыст Асамблеі няўрадавых арганізацый. Фота: ПЦ "Вясна".

Згодна з умовамі ААН, кожная краіна раз на 5 год падае справаздачу для Універсальнага перыядычнага агляду. Беларуская дзяржава будзе яго прадстаўляць 5 траўня 2020 года. Даклад, які ж падаецца недзяржаўнымі арганізацыямі, дапаможа паказаць сітуацыю са свабодай асацыяцыяў у Беларусі з альтэрнатыўнага пункту гледжання. Гэта павінна дапамагчы іншым краінам-удзельніцам перыядычнага агляду ацаніць сітуацыю Беларусі больш аб'ектыўна і вынесці каштоўныя рэкамендацыі. Прадстаўнікі недзяржаўнага сектара спадзяюцца, што Беларусь да іх прыслухаецца. Бо ў гэтым дыялогу ўжо зроблены першыя крокі.

«Я вельмі рада, што ў апошні год Міністэрства юстыцыі хоць неяк пачало дэманстраваць спробу дыялогу з некамерцыйнымі арганізацыямі, - адзначае Вольга Смалянка. - Сённяшні ўдзел прадстаўніка Міністэрства юстыцыі ў нашым мерапрыемстве таксама паказвае, што хаця б першыя крокі размовы з некамерцыйнымі арганізацыямі зробленыя. І я спадзяюся, што [ўлады] будуць не проста прысутнічаць на нашых мерапрыемствах, а - што нас пачуюць».

«25 лет Закону «Об общественных объединениях»: что было, что есть и что может быть». Фото: ПЦ:
Удзельнікі мерапрыемства «25 гадоў Закону" Аб грамадзкіх аб'яднаннях ": што было, што ёсць і што можа быць». Фота: ПЦ: "Вясна".

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства