Лідару АГП вынеслі папярэджанне за пікет памяці

2019 2019-09-19T16:34:00+0300 2019-09-19T16:44:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kozlov_6_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За пікет памяці, які прайшоў падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдата, лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова выклікаюць у акруговую камісію. Аб гэтым паведамляецца ў фэйсбуку партыі. Ён павінен з'явіцца 18 верасня а 17.00.

На акруговай камісіі лідару АГП вынеслі папярэджанне, паведамляе партыя. Мікалай Казлоў вёў стрым з пасяджэння.

Пікет памяці ад АГП 16 верасня. Фота: фэйсбук АГП
Пікет памяці ад АГП 16 верасня. Фота: фэйсбук АГП

Пікет прайшоў 16 верасня, у дзень 20-годдзя са дня знікнення сябра Палітрады АГП Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага.

На пікет прыйшоў прадстаўнік камісіі з папярэджаннем. На яго думку, подпісы трэба збіраць без падобных заяваў. Лідэр АГП Мікалай Казлоў збірае подпісы за сваёй вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105 у Мінску.

"Праваабаронцы за с вабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства