Мінск: затрыманы вылучэнец у кандыдаты ад «Еўрапейскай Беларусі»

2019 2019-09-13T19:08:34+0300 2019-09-13T19:11:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bychkouski-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет Валерыя Бычкоўскага. Фота з сацыяльных сетак.

Пікет Валерыя Бычкоўскага. Фота з сацыяльных сетак.

Актывіст Валер Бычкоўскі 13 верасня збіраў подпісы за сваё вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты ля ўваходу ў гандлёвы цэнтр «Скала», што на вуліцы Прытыцкага ў Мінску. Праз некаторы час да яго падыйшоў намеснік начальніка аховы і ў грубай форме запатрабаваў спыніць пікетаванне, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Валерый прапанаваў выклікаць міліцыю. Супрацоўнікі Фрунзенскага РУУС прыехалі і сказалі, што парушэнні закону з боку актывіста няма. Пасля таго, як яны з'ехалі, намеснік начальніка аховы ГЦ «Скала» падышоў да Валерыя і стаў яго штурхаць, вырываць тэлефон, ламаць стэнд. Затым, калі актывіст паспрабаваў абараніць сваю маёмасць, на месцы інцыдэнту з'явіліся супрацоўнікі міліцыі, якія яго затрымалі.

Валерый Бычкоўскі знаходзіцца ў РУУС Фрунзенскага раёна.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства