Мінск: адпіска выбарчай камісіі вартая Вікіпедыі Дакумент

2019 2019-09-13T11:48:02+0300 2019-09-13T12:27:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/natallya_sacunkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Доўгатэрміновыя назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” працягваюць назіраць за парламенцкай кампаніяй і фіксаваць парушэнні, якія дапускаюць, у тым ліку, сябры акруговых выбарчых камісій падчас сваіх пасяджэнняў.

Наталля Сацункевіч. Фота: spring96.org
Наталля Сацункевіч. Фота: spring96.org

У гэты раз назіральніца кампаніі Наталля Сацункевіч па Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 г. Мінска заўважыла падчас другога пасяджэння акруговай выбарчай камісіі 5 верасня, што чальцы камісіі ігнаруюць свае абавязкі па нашэнні бэйджаў са сваімі прозвішчамі. Такі абавязак прадугледжаны Практычным дапаможнікам (п.2.4), зацверджанным Цэнтральнай выбарчай камісіяй, дзе напісана, што “чальцы камісіі абавязаны насіць бэйджы падчас дзяжурств і пасяджэнняў камісіі”. Трэба заўважыць, што гэта з'яўляецца часткай празрыстасці і адкрытасці выбарчай кампаніі.

Наталля Сацункевіч зрабіла пісьмова заўвагу чальцам камісіі па Чкалаўскай выбарчай акрузе № 96 г. Мінска. Аднак адказ старшыні камісіі Д. Страздзіна здзівіў назіральніцу, бо акрамя вызначэння паняцця “бэйдж”, у ім не змяшчаецца, па вялікім рахунку, больш нічога. Думаецца, што такі адказ быў бы добрым для артыкула ў Вікіпедыі, напрыклад. Але расцэньваць гэта як адказ выбарчай камісіі на парушэнне заканадаўства немагчыма.

Акрамя гэтага, назіральніца кампаніі паведаміла, што 12 верасня, калі яна наведвала акруговую камісію, дзяжурная Екацярына Мільгуй таксама была без бэйджа. Устае рэзоннае пытанне: чальцы Чкалаўскай выбарчай акругі №96 г.Мінска прынцыпова ігнаруюць Практычны дапаможнік ад ЦВК?

Наталля Сацункевіч накіравала скаргу ў Мінскую гарадскую выбарчую камісію, дзе пазначыла факты парушэння заканадаўства чальцамі Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 г.Мінска. Яна папрасіла правесці тлумачальную працу са старшынёй і чальцамі АВК аб неабходнасці насіць бэйджы падчас дзяжурств і пасяджэнняў камісіі.

“З адказу старшыні акруговай камісіі не зразумела, чаму яе чальцы парушаюць палажэнні Практычнага дапаможніка. Лічу адказ камісіі нематываваным. Тым больш, як я ўпэўнілася 12 верасня, сітуацыя там не змянілася”, — адзначае назіральніца кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства