#Вучобаважнейшая: тры пікеты ў Магілёве і Мінску

2019 2019-08-26T08:17:02+0300 2019-08-26T13:15:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/piket-magileu-voiska-2019-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет у Магілёве 25 жніўня. Фота: mspring.online

Пікет у Магілёве 25 жніўня. Фота: mspring.online

На стадыёне завода штучнага валакна ў Магілёве двое юнакоў пратэставалі на вачах у журналістаў і людзей у цывільным. Пікет адбыўся 25 жніўня і быў узгоднены папярэдне з уладамі горада.

Аднаму з пікетоўцаў, як піша mspring.online, Аляксею Майсееву 19 гадоў. Ён вучыцца ў Магілёўскім дзяржаўным эканамічным прафесійна-тэхнічным каледжы. Змены ў закон «Аб змяненні законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы», паводле яго слоў, закранаюць яго непасрэдна і таму ён вырашыў правесці пікет:

– Мяне гэта можа закрануць у будучыні. Калі я захачу паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову, мне спачатку прыйдзецца адслужыць 1,5 гады ў арміі.

 Пасля таго, як Майсееў падаў два тыдні таму апавяшчэнне ў гарвыканкам аб правядзенні пікета, на яго адразу ж пачаўся ціск з боку кіраўніцтва каледжа. Яго выклікалі да дырэктара і спрабавалі «даць рэкамендацыі, што пікет праводзіць не варта».

Толькі адзін раз за паўгадзіны на тэрыторыі стадыёна, дзе праводзіўся пікет, з’явілася двое супрацоўнікаў АМАП, але яны хутка пакінулі тэрыторыю.

Затое хапала міліцыянтаў у цывільным – усяго за тым, што адбываецца, сачыла чатыры чалавекі, а над самім пікетам запусцілі дрон з відэакамерай.

Таксама 25 жніўня мінчук Антон Самаль правёў адзіночны пікет супраць закона аб адмене адтэрміновак каля кінатэатра «Кіеў», у адведзеным уладамі месцы для правядзення мерапрыемстваў па паведамляльнага прынцыпе. Пра акцыю паведамляе сайт naviny.by
Ён трымаў плакат «Як нас пазбавілі вышэйшай адукацыі». Таксама ён збіраў подпісы ў падтрымку адмены закона.

«Мне не спадабалася, як яны прымалі гэты закон, галасавалі ў самым канцы сесіі і без грамадскага абмеркавання. Вось узяць напрыклад, хлопчыкаў і дзяўчынак, якія пайшлі ў каледжы, планавалі потым паступіць ва ўніверсітэт, але ўжо не змогуць з-за гэтага закона. Я хачу, каб яго адмянілі», - паведаміў Самаль.

Ён дадаў, што атрымаў дазвол яшчэ на два пікеты ў Кіеўскім скверы на 26 і 27 жніўня на 18:00, таксама ў працэсе атрымання дазвол яшчэ на два пікеты.

Пікет у Мінску 25 жніўня. Фота: Новы Час.
Пікет у Мінску 25 жніўня. Фота: Новы Час.

А днём раней,  24 жніўня, на плошчы Бангалор у Мінску таксама адбылася акцыя супраць скандальнага закону. У ёй удзельнічаў адзін чалавек.

За ўдзельнікам акцыі Кірылам, які сядзеў за сталом, сачылі шасцёра міліцыянтаў. 

Ён растлумачыў “Новаму Часу”  прычыны свайго выхаду на мерапрыемства:

— Мне самому 27 год, я не падыходжу пад закон, але ў мяне ёсць сябры, разумныя хлопцы, якіх гэта датычыцца, і якія планавалі ісці ў магістратуру, але зараз гэта ўсё пад пытаннем. Я лічу, што гэты закон не дае магчымасці ім працягваць іх дзейнасць, і гэта не тыя людзі якія павінныя ісці ў армію. У мяне няма негатыўнага стаўлення да арміі, хіба толькі пытанні да яе эфектыўнасці і патрыятычнасці. Я думаю, што гэты закон руйнуе навуковыя кар'еры і кар'еры людзей. 

Як у Воршы спалохаліся аднаго пратэстоўца

Студэнт Аршанскага каледжа ВДУ імя Пятра Машэрава Данііл вырашыў правесці адзіночны пікет у дазволеным для гэтага месцы. Ёе падаў паведамленне ў райвыканкам, а там... паспяшаліся паведаміць пра гэта ў каледж, дзе вучыцца хлопец.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства