Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 19-24 жніўня

2019 2019-08-25T10:11:00+0300 2019-08-25T12:54:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

ВЫСНОВЫ

- выбарчая кампанія праходзіць у спакойнай абстаноўцы, падрыхтоўка да выбараў не асвятляецца шырока ў СМІ і пакуль не выклікае вялікай цікавасці ў грамадстве. Старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына працягвае практыку перыядычных выступаў у СМІ на тэму выбараў;

- пачаўся працэс вылучэння прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных (абласных і Мінскай гарадской) і акруговых выбарчых камісій. Паводле Каляндарнага плана арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання (зацверджаны Пастановай Цэнтральнай камісіяй № 19 ад 06.08.2019) працэс вылучэння ў склад дадзеных камісій завяршаецца 30 жніўня;

- мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі былі вызначаныя месцы, дзе забаронена правядзенне пікетавання для збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. Адпаведныя рашэнні былі апублікаваныя на сайтах выканкамаў. Эксперты кампаніі лічаць, што пералік забароненых месцаў не будзе ствараць перашкоды для збору подпісаў ініцыятыўнымі групамі. Разам з тым, адзначаецца адсутнасць адзінага падыходу мясцовых органаў улады да забароны збору подпісаў у тых ці іншых месцах гораду. У той жа час адсутнасць забароны для збору подпісаў на тэрыторыях прадпрыемстваў і ўстаноў (у прыватнасці, устаноў адукацыі і аховы здароўя) стварае ўмовы для выкарыстання ў іх адміністрацыйнага рэсурсу ў інтарэсах праўладных кандыдатаў у дэпутаты;

- назіраецца актыўнасць палітычных партый і грамадскіх арганізацый, якая на гэтым этапе выбарчага працэсу выяўляецца ў вылучэнні прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Аналітычная тыднёвая справаздача па выніках назірання: 19-24 жніўня

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства