"Спыніць пераслед расійскіх грамадзян за рэалізацыю іх канстытуцыйных правоў!"

2019 2019-08-09T08:39:08+0300 2019-08-09T08:39:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/forum-civil-society.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

27 ліпеня і 3 жніўня ў Маскве на мірны акцыях у падтрымку незарэгістраваных кандыдатаў у Масгардуму былі затрыманыя больш за 1370 і 1000 грамадзян адпаведна. Затрыманням падвяргаліся прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Дзеянні расійскіх сілавікоў нельга назваць дарэчнымі і прапарцыйнымі. Заведзеная крымінальная справа аб масавых беспарадках, падазраванымі і арыштаванымі ў рамках якога ўжо з'яўляюцца 9 чалавек. Правамернасць такой крымінальнай справы нам бачыцца сумніўнай, паколькі падзеі, якія адбываліся ў цэнтры Масквы 27 ліпеня з юрыдычнага пункту гледжання нельга назваць масавымі беспарадкамі.

Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства выказвае пратэст у сувязі з парушэннем маскоўскімі ўладамі і сілавымі ведамствамі правоў грамадзян на правядзенне мірных сходаў і выказванне меркавання. Дзеянні праваахоўных органаў носяць непрапарцыйны, відавочна празмерны характар ​​адносна рэалізацыі грамадзянамі свайго канстытуцыйнага права на мірны пратэст.

Як і раней, у выпадках забойства Барыса Нямцова, «Балотнай справы», ціску расейскіх уладаў на НКО, выказваем салідарнасць з грамадзянскай супольнасцю Расіі.

Мы заклікаем улады ў Расійскай Федэрацыі спыніць пераслед грамадзян за рэалізацыю іх канстытуцыйных правоў, а структуры грамадзянскай супольнасці і ўрады еўрапейскіх краін, краін Усходняга партнёрства прыняць тэрміновыя меры па падтрымцы расійскай грамадзянскай супольнасці.

г. Мінск, 7 жніўня 2019 г.


Каардынацыйны камітэт Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства аб'ядноўвае больш за 80 грамадскіх арганізацый Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства